Грамадства2727

Акцёр Гасцюхін разарваў адносіны з блізкімі сваячкамі. Ён за Расію і Пуціна, а яны супраць

76-гадовы акцёр Уладзімір Гасцюхін, які жыве ў Беларусі, але заўсёды падтрымлівае Расію, у тым ліку і ў выпадку вайны ва Украіне, расказаў, што яго ў гэтым не падтрымалі нават уласныя дачка і сястра, з-за чаго ён разарваў з імі сувязі. Сваю павучальную гісторыю акцёр расказаў прапагандысту Барысу Карчэўнікаву ў праграме «Лёс чалавека» на канале «Расія 1».

Паводле слоў Гасцюхіна, ён спрабаваў звязацца са сваёй сястрой, якая жыве ў Харкаве, пасля ўварвання Расіі ва Украіну, і яму надта не спадабалася яе рэакцыя на ягоны прарасійскі ліст.

«Я страціў сястру… Ну як страціў? Яна не зусім здаровая, узрост ужо. Уся гэтая ўкраінская прапаганда затлуміла ёй галаву, з ёй немагчыма размаўляць!

Сястра жыла ў Харкаве, у нас дастаткова там сваякоў. Калі пачалася спецаперацыя, я адправіў ёй ліст, і што пачалося… Пайшла антыруская гаворка… У мяне была істэрыка. Гэта ў многіх цяпер», — заявіў ён.

Але гэта было б яшчэ паўбяды. Акрамя сястры, Гасцюхін цяпер не размаўляе і са сваёй пазашлюбнай дачкой Аляксандрай, якая жыве ў ЗША. 

«Там звар'яцелі. Дачка адышла ад Расіі. Яна прыняла амерыканскі бок», — заявіў акцёр.

Каментары27

  • Тута
    13.12.2022
    Гасцюхін, не слухай нікога. Тапі да канца. Пот Прыгожына, яхта Ратэнберга, Пуцін і яго аквадыскатэка важнейшыя за нейкую там дачку і сястру. Гасцюхін, ты павінен быць злым рускамірцам да труны, каб дзеці і родныя не прыехалі нават на пахаванне. Саюз сінематографаў і Чаргінец дашлюць табе пластыкавы вянок, так ты пераможаш НАТА і Украіну.
  • BLR
    13.12.2022
    Гэта ўвогуле хто такое і чаму яно павінна быць цікавым, асабліва пасьля 1995?
  • Клим
    13.12.2022
    Боже, они там в россии укушенные пропагандой. Ему говорят, что бомбят Харьков, а он отвечает, что они зомбированы... Долбанутый

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА4

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка12

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Тульскую, Саратаўскую, Арлоўскую, Растоўскую вобласці і Татарстан2

Кітай думае прадаць амерыканскі сегмент TikTok Ілану Маску2

Ветэрынара са Смілавічаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах. Яму пагражала да 12 гадоў калоніі

Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?7

«Павінна стаяць калі і не ў першых, дык у шэрагах». Мукавозчык заклікаў творчую інтэлігенцыю публічна падтрымліваць рэпрэсіі17

У Расіі выявілі патаемны вайсковы бюджэт на $250 мільярдаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА4

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →