Грамадства99

Вячорка: Рэжым нібыта згодзен на транзіт збожжа без палітычных умоў, санкцыі адмяняцца не будуць

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў інфармацыю, што рэжым Лукашэнкі нібыта згодны на транзіт збожжа без палітычных умоў і Літва не будзе супраць.

Вячорка сказаў наступнае:

«Сёння я размаўляў пра гэта з міністрам [замежных спраў Літвы] Ландсбергісам. Тое, што нібыта рэжым згадзіўся на транзіт збожжа без палітычных умоў — гэта вынік скаардынаванай пазіцыі міжнароднай супольнасці і нашых саюзнікаў. Раней рэжым выстаўляў ультыматум: зняцце санкцый у абмен на транзіт збожжа.

Зрэшты, пакуль рана казаць, ці сапраўды транзіт будзе адбывацца. Мы ведаем, чаго вартыя словы рэжыму — сёння слова даў, заўтра ўзяў. Ёсць таксама пытанне, якім чынам яно будзе дастаўляцца. Чыгуначнае злучэнне парушанае.

Пра зняцце іншых санкцый не ідзе гаворкі. Абсалютна недапушчальна здымаць санкцыі, пакуль рэжым не выканаў ніводнай умовы, рэпрэсіі толькі ўзмацняюцца, а Беларусь усё больш уцягваюць у вайну».

Раней міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс пракаментаваў прапанову Беларусі, якая прагучала ў ААН, аб транзіце ўкраінскага збожжа ў літоўскія парты. Міністр лічыць такі варыянт магчымым, калі з ім не будуць звязаныя ніякія палітычныя ўмовы.

Чытайце таксама:

Літва дапусціла перавозку ўкраінскага збожжа праз Беларусь, але без палітычных умоў

Каментары9

  • хм
    13.12.2022
    youtu.be/--JP9cs0K1I?t=1496 
    "- Калі Украіна прызнае яе агульнанацыянальным лідарам Беларусі? Афіцыйна.
    - Я думаю, калі Лукашэнка ўвядзе войскі, беларускія войскі ва Украіну, гэтыя працэсы паскорацца, і тады Украіна можа прызнаць Ціханоўскую і пайсці ёй насустрач." - вячорка.
    ён што - можа нават жадае, каб Беларусь увяла войскі? ён што - зусім ку-ку? 
  • Рэаліст
    13.12.2022
    хм, Украіне не да вашых дзіцячых прызнанняў, яны з д’яблам будуць размаўляць абы не адкрыўся другі фронт але вам з Віленскіх бараў напэўна лепш відаць як гэта калі цябе абстрэльваюць ракетамі якія вось і вось вось і ні сканчаюцца.
  • Слава
    14.12.2022
    Отберут зерно во время перегона - отомстят за аналогичные действия украинцев

Памятаеце беларуса, які падчас экстрадыцыі перакрыў мост на мяжы? Яго ўсё ж пасадзілі на суткі1

Памятаеце беларуса, які падчас экстрадыцыі перакрыў мост на мяжы? Яго ўсё ж пасадзілі на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

Машыну намесніка начальніка вайсковай часці ўзарвалі ў Маскве. Вайскоўцу адарвала ступні2

У Трампа быў эфектыўны козыр супраць Байдэна. Цяпер ён можа вярнуцца бумерангам 3

«Сімпсаны» яшчэ ў 2000 годзе прадказалі, што Камала Харыс стане прэзідэнтам?2

«Радуйцеся, с*кі!» Чым скончыўся скандал паміж гінекалагіняй-блогеркай і пацыенткай прыватнага медцэнтра?17

99-гадовы беларус вырашыў атрымаць пасведчанне аб нараджэнні

Рыжанкоў прыляцеў у КНДР1

КНДР зноў запусціла шары са смеццем на поўдзень. Адзін з іх упаў ля рэзідэнцыі прэзідэнта Паўднёвай Карэі

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?33

Харыс апярэджвае Трампа: 44% супраць 42% — першае апытанне пасля зняцця Байдэна27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце беларуса, які падчас экстрадыцыі перакрыў мост на мяжы? Яго ўсё ж пасадзілі на суткі1

Памятаеце беларуса, які падчас экстрадыцыі перакрыў мост на мяжы? Яго ўсё ж пасадзілі на суткі

Галоўнае
Усе навіны →