Свет11

Пяскоў: Аб вывадзе войскаў з Украіны не можа быць і размовы

Аб вывадзе расійскіх войскаў з Украіны да канца года не можа быць і размовы. У Расіі з'явіліся новыя суб'екты, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

«Украінскаму боку трэба прымаць пад увагу тыя рэаліі, якія склаліся за гэты час. Гэтыя рэаліі кажуць, што ў Расіі з'явіліся новыя суб'екты. З'явіліся яны ў выніку рэферэндумаў», — падкрэсліў Пяскоў.

Акрамя гэтага, ён назваў прапанаваныя ўкраінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім тры крокі для міру ва Украіне «трыма крокамі да працягу баявых дзеянняў».

Раней Зяленскі падчас звароту да лідараў краін G7 назваў тры крокі, якія наблізяць наступленне міру на тэрыторыі краіны.

Украінскі лідар заявіў, што першы крок заключаецца ў перадачы Кіеву сучасных танкаў, артылерыі, снарадаў, а таксама больш рэактыўнай артылерыі і больш дальнабойных ракет. Другі крок — аказанне падтрымкі ў дасягненні фінансавай, энергетычнай і сацыяльнай стабільнасці ва Украіне ў 2023 годзе, у прыватнасці, забеспячэнне надзейнай абароны ўкраінскай энергетыкі ад удараў.

Трэці крок — выкананне «формулы міру», прапанаванай прэзідэнтам Украіны раней, а таксама скліканне саміту Global Peace Formula Summit.

Каментары1

  • a.hto.tam.idze
    13.12.2022
    Вываду не будзе. Будзе вываз. У пластыкавых пакетах.

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной27

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Сігоў: Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца4

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў2

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася39

«Мучымся». Дальнабойшчык расказаў, што ў чарзе на мяжу пад Брэстам стаяць тыднямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной27

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Галоўнае
Усе навіны →