Нерухомасць1515

Уваход па Face ID і паркінг з 6-метровымі столямі. Вось як выглядае першы дом у квартале «Дэпо»

Праект гэтага жылога комплексу каля плошчы Перамогі пачаў здзіўляць проста са старту. Спачатку — класнай архітэктурай, потым — незвычайнай для Мінска цаной (каля 3 500 даляраў за «квадрат»). Журналісты змаглі ацаніць першы гатовы дом у новым квартале «Дэпо». Realt.by паказвае, якімі атрымаліся кватэры з самым дарагім у Мінску метрам.

«Для нас гэта − магчымасць у чарговы раз падняць планку і для сябе, і для рынку»

Пра тое, як рухаецца будоўля квартала ў раёне плошчы Перамогі, мы распавядалі ў красавіку і чэрвені. Цяпер настаў час паглядзець на першы гатовы дом.

Участак у цэнтры Мінска, дзе раней было тралейбуснае дэпо, кампанія «А-100 Дэвелапмент» набыла ў 2017 годзе з аўкцыёну. За зямлю забудоўшчык заплаціў каля 8,8 мільёна даляраў. Амаль столькі ж кампанія выдаткавала на знос старых пабудоў і дэмантаж інжынерных сетак. У 2019 годзе забудоўшчык прадставіў праект жылога комплексу, які распрацаваў вядомы расійскі архітэктар Сяргей Скуратаў, а ўжо праз год на месцы былога дэпо закіпела будоўля.

Зараз цалкам гатовы дом пад адрасе: вуліца Кісялёва, 6 В. Вакол дома ўжо ёсць дарожкі — праўда, учарашні снегапад і ледзяны дождж схавалі ўсё добраўпарадкаванне.

Трапіць у новабудоўлю ўжо не проста. Вакол плот і доступ не для ўсіх. Да прыкладу, у свой пад'езд жыхары будуць трапляць па Face ID — іх твары распазнае разумная сістэма. У самім пад'ездзе ўсталяваны дзверы «no touch»: тузаць ручку не абавязкова, прылада сама адчыніць дзверы перад жыхарамі.

Першыя тры дамы «Дэпо» маюць па шэсць паверхаў і размешчаны з боку вуліцы Кісялёва. Адрозніваюцца будынкі ўнутраным напаўненнем: у адным будзе чарнавое аздабленне, у іншым — white box, у трэцім — white box plus.

У пад'ездзе сустракае лаўнж-зона, а таксама — памяшканне для калясак, «лапамыйка» і гасцявыя санвузлы.

Тут жа на сцяне — карціна беларускай мастачкі Таццяны Радзівілка. Твор з серыі пад назвай «Вяртанне» пісаўся спецыяльна для гэтага дома. У іншых дамах таксама з'явяцца карціны гэтага аўтара.

Ва ўсіх кватэрах першага дома зроблена аздабленне White Box. Што гэта азначае? Тое, што ўсе брудныя і шумныя працы ўжо ў мінулым. Будучым гаспадарам застанецца выбраць колер сцен, зрабіць падлогу і столь. Усе перагародкі, выключальнікі, разеткі, ацяпленне, вывады пад кандыцыянеры — ужо на месцы. У Беларусі так, дарэчы, ніхто не робіць.

Першыя тры дамы комплексу — цалкам маналітныя. Сцены тут адліваліся з бетону. Фасад будынкаў — нямецкая клінкерная цэгла. Гэты матэрыял цікавы тым, што, дзякуючы тэхналогіі вырабу, немагчыма знайсці дзве аднолькавыя цаглінкі. Кожная з іх трохі адрозніваецца колерам або ўзорам. Усе вокны ў дамах таксама з Германіі — з алюмініевым профілем Schuco. Ёсць у Depo і скругленыя, радыусныя вокны, што таксама рэдкасць для Беларусі.

У кожным доме запраектавана па 21-й кватэры. Вышыня столяў тут — больш за тры метры. Гардэробных і ванных пакояў у кожнай кватэры столькі ж, колькі і спальняў.

«Толькі лянівы не сказаў нам, што мы пачалі праект у не самы ўдалы час»

Дарэчы, свабодныя кватэры ў дамах, якія будуюцца, яшчэ ёсць.

«У гэты момант у першых трох дамах рэалізавана больш за 65% кватэр. Частку кватэр мы пакідаем, будзем прадаваць іх у цалкам гатовым выглядзе. Пентхаусы амаль усе прададзеныя, астатнія планіроўкі яшчэ ёсць у наяўнасці», — расказваюць у «А-100».

Сярод «фішак» першых дамоў у цэнтры горада — ліфты Shindler, аўтаматычны маніторынг ацяплення, вады і працякання, «разумны дом», прадуманае добраўпарадкаванне, прэміяльны сэрвіс.

«Толькі лянівы не сказаў нам, што мы пачалі праект у не самы ўдалы час. Скажу, што мы працуем на рынку ўжо 27 гадоў, і крызісаў на нашым веку было ўжо шмат. Ідэальнага часу не будзе ніколі, крызісы пройдуць, а «Дэпо» застанецца», — кажа Святлана Шэўлік, кіраўнік групы кампаній «А-100 Дэвелапмент».

Таксама амаль гатовыя да здачы два суседнія дамы. Што датычыцца перспектыў, то зараз пачалося будаўніцтва трохпад'езднага жылога дома на месцы галерэі «Ў», а ў наступным годзе стартуе будаўніцтва і пятага жылога дома.

Плошча жылля ў першых дамах пачынаецца ад 88 «квадратаў». У чацвёртым доме можна будзе знайсці меншую кватэру — там плошчы пачынаюцца ад 61 квадратнага метра.

Цікавы выгляд будынка, які будзе адноўлены амаль цалкам у сваім першапачатковым выглядзе, — гэта цагляны будынак мыйкі 1929 года. Падчас дэмантажу гэтай пабудовы захавалася больш за 20 тысяч старых цаглін, якія будуць выкарыстаныя ў адным з інтэр'ераў агульных прастор. У адноўленым будынку мыйкі запрацуе рэстаран і мастацкая галерэя.

Таксама забудоўшчык выкарыстоўвае ў дызайне знойдзеныя рэйкі, бэлькі і нават валуны. Яны інтэгруюцца ў пешаходныя дарожкі, вулічную мэблю і ландшафтны дызайн.

Паркінг размесціцца пад усім комплексам. Пакуль здадзена толькі частка, якая будзе пад жылымі дамамі, але і яна ўражвае. Па-першае, тут высачэзныя столі. У некаторых месцах яны даходзяць да 6 метраў. Па-другое, тут ёсць месца для электрамабіляў. Па-трэцяе, тут проста прыгожа.

За кожнай кватэрай замацуюць адно парковачнае месца, дадатковыя месцы можна дакупіць. Усяго тут прадугледжана больш за 800 машынамесцаў і спецыяльныя зоны для захоўвання ровараў.

Увесь жылы комплекс «Дэпо» будзе складацца з 21 дома і 557 кватэр. Амаль палову прасторы новага квартала зойме зялёная зона і пешаходная вуліца. На астатняй плошчы з'явяцца жылыя дамы са шматлікімі грамадскімі прасторамі.

Упрыгожваннем квартала стане пешаходная вуліца са штучнай сажалкай, буцікамі і рэстаранамі. Пры гэтым калі на праменад змогуць трапіць усе жадаючыя, то тэрыторыя жылых дамоў будзе закрытай і свабоднай ад аўтамабіляў. Двары комплексу абсталююць дзіцячымі гульнявымі пляцоўкамі, зонамі для адпачынку і заняткаў спортам.

Адміністраваць квартал і сачыць за яго чысцінёй будзе кампанія «А-100 Камфорт».

Каментары15

  • циник
    12.12.2022
    Фасад честно говоря так себе, плюс фейсанализ, это же как бы должен был быть жилой дом а не штаб квартира ми-6, смахивает на специфическое здание, концепция унитазов, "лапамыек" в холле тоже такая себе, все будут там сцаць, мыться, ну не наю, по сути это не жилой дом.
  • хх
    12.12.2022
    на першае фота, гледзячы на шэры будынак злева, падумала - што за лякарня ці офісны будынак савецкіх часоў? а дзе жылыя дамы? 
  • Тут
    12.12.2022
    Якога фіга яны абнеслі плотам дамы ў цэнтры горада ?! Наколькі памятаю, у праекце які нам паказвалі, гэтых металічных агароджаў не было, а была адкрытая прастора з дрэвамі, раслінамі, кавярнямі і г. д. Усе заборы з цэнтра горада павінны быць прыбраныя і гэта датычыць не толькі Дэпо.

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?8

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Рэчыцы за «экстрэмізм» будуць судзіць музыку найстарэйшага метал-гурта Беларусі

Літоўскія памежнікі знялі, як з Беларусі ў Літву перабегла ваўчыная зграя ВІДЭА4

Спецыялісты раяць не прымаць некаторых вітамінаў на ноч4

Эйсмант заявіў, што пры Зяленскім да 2022 года на Данбасе загінулі тысячы мірных жыхароў. Гэта праўда?15

На асфальце дзе-нідзе пачнуць рабіць сінюю разметку

З-за санкцый ЗША дрэйфуюць у моры як мінімум 65 танкераў з расійскай нафтай

Форум апазіцыі называецца «Беларусы годныя лепшага». А па-беларуску правільна так казаць?38

Пад Нясвіжам прадаюць рэшткі старадаўняй рэзідэнцыі Радзівілаў3

Прадпрымальныя жыхары Магілёва самастойна калечылі сябе, каб атрымаць страхоўку. Яны зарабілі 435 тысяч рублёў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?8

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?

Галоўнае
Усе навіны →