Ежа11

Рэцэпт на выхадныя. Шакаладныя кексы з бураком — мяккія і смачныя

Зробленыя з любоўю шакаладныя кексы могуць стаць добрым пачастункам да сямейнай гарбаты, а рэцэпту дасць рады нават дзіця. Хочаце зрабіць кексы больш пышнымі і вільготнымі? Дадайце ў цеста бурак.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць шакаладныя кексы з бураком, вам спатрэбіцца:

  • 75 грамаў какава-парашку або парашку для гатавання гарачага шакаладу
  • 180 грамаў мукі
  • 2 чайныя лыжкі разрыхляльніку
  • 250 грамаў цукру
  • 250 грамаў вараных буракоў
  • 3 яйкі (пажадана вялікія)
  • 200 мілілітраў алею
  • 1 чайная лыжка ванільнага экстракту (можна замяніць 15 грамамі ванільнага цукру ці паловай чайнай лыжкі ваніліну)
  • цукровая пудра, каб прысыпаць кексы.
  1. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Падрыхтуйце папяровыя формы для кексаў або вышмаруйце маслам металічныя формы.
  2. Прасейце ў міску какава-парашок, муку і разрыхляльнік. Дадайце цукар і перамяшайце. Адстаўце ўбок.
  3. Здрабніце буракі ў кухонным камбайне ці з дапамогай блэндара. Спачатку дадайце яйкі па адным, потым — ваніль і алей, перамяшайце да аднастайнасці.
  4. У сярэдзіне сумесі з сухіх інгрэдыентаў зрабіце паглыбленне. Уліце туды бурачную сумесь і перамяшайце. Раскладзіце цеста па формах для кексаў.
  5. Выпякайце кексы 30 хвілін або пакуль іх верх не стане цвёрдым пры націсканні пальцам.
  6. Астудзіце кексы, пасыпце іх цукровай пудрай і падавайце.

Чытайце таксама:

Рэцэпт на выхадныя. Сырныя палачкі — для вечарыны ці пад футбол

Ведаеце, для чаго дзірка ў лыжцы для макароны? Вы здзівіцеся, але яна дапаможа зэканоміць вашы грошы

Рэцэпт на выхадныя. Чыпсы з гародніны — незвычайна, проста і эканомна

Каментары1

  • хх
    17.12.2022
    о.
    (на фота гляджу)
    гатычненька

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне13

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Пасол Украіны па асаблівых даручэннях Ігар Кізім пакінуў сваю пасаду6

Махляры падрабілі галасавое паведамленне ад начальніка беларускі і падманулі яе на 1500 рублёў

Міліцыя расказала, што сёння здарылася на станцыі метро «Купалаўская»3

У Мінску паўтарагадовы хлопчык адчыніў акно і выпаў з 15-га паверха5

На Алясцы знік самалёт з 10 чалавекамі на борце

Расіяне сталі набываць туры ў Беларусь у тры разы часцей, чым летась1

Канал у Аргенціне афарбаваўся ў трывожна-чырвоны колер ФОТАФАКТ3

У Бруселі чацверты раз за тыдзень адбылася страляніна, ёсць загінулы1

Паводле новага закона, небяспечным сабакам можа быць прызнаны нават шпіц12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне13

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць