Цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі беларусу Алесю Бяляцкаму ЖЫВЫ ЭФІР
Сёння ў Осла ўручаюць Нобелеўскую прэмію міру. Прэмію перададуць жонцы зняволенага Алеся Бяляцкага Наталлі Пінчук. Сабралі для вас інфармацыю, як і дзе можна паглядзець цырымонію.
Кожны зможа паглядзець цырымонію на ютубе. Трансляцыя пачнецца ў 15 гадзін па Мінску.
У шматлікіх гарадах будзе арганізаваны калектыўны прагляд цырымоніі, піша «Вясна». Шукайце свой.
- Батумі, Грузія: аКсяродак (вул. Метакса, 4), 16:00-17:30;
- Берлін, Германія: iac Berlin Community Space (Linienstraße 65a), форма рэгістрацыі;
- Варшава, Польшча: Моладзевы Хаб (plac Konstytucji, 6), праграма;
- Вільня, Літва: Беларускі Дом у Вільні (Vilniaus g. 20) з 13-й гадзіны;
- Гданьск, Польшча: Stowarzyszenie Białorusinów na Pomorzu (Jacka Malczewskiego 21, Sopot);
- Прага, Чэхія: Беларуская Клубоўня суполкі «Пагоня» (5. května 1043/32, Praha 4 Nusle) з 12:00 да 14:30, сустрэча ў фэйсбуку;
- Талін, Эстонія: Workland Vabaduse (Pärnu mnt 12), 13:00, каб увайсці ў будынак, непасрэдна на месцы напішыце @FidelBY ці патэлефануйце 5838 6775 (Сяргей);
- Тбілісі, Грузія: Прастора «Кропка» ў межах Тыдня правоў чалавека, форма рэгістрацыі;
- Лондан, Вялікабрытанія: Association of Belarusians in Great Britain, 52 Penn (52 Penn Rd London N7 9RE), з 12:00 да 13:30.
Па ўсіх лакацыях пазначаны мясцовы час.
Каментары
справа на стоп-кадре это советник?
ну во всяком случае очень похож