Грамадства22

Апублікавалі Закон аб амністыі. Што ў ім?

На Нацыянальным прававым партале з'явіўся тэкст Закона «Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства». Ён набыў моц з моманту яго апублікавання. Што ў яго тэксце?

Пад яго дзеянне трапляюць:

  • непаўналетнія,
  • пенсіянеры,
  • цяжарныя жанчыны,
  • адзінокія мужчыны і жанчыны, якія маюць непаўналетніх дзяцей, калі яны здзейснілі злачынства не супраць дзіцяці,
  • інваліды I і II групы;
  • хворыя на туберкулёз і хворыя на рак ад другой клінічнай групы,
  • ВІЧ-інфікаваныя з 3-й і 4-й стадыямі захворвання,
  • воіны-інтэрнацыяналісты, а таксама асобы, якія атрымалі раненне ў арміі ці іншых сілавых структурах,
  • пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС ці іншых радыяцыйных аварый.

Прадстаўнікі пералічаных вышэй груп вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці і папярэдняга расследавання. 

На іншых таксама распаўсюджваецца амністыя:

  • калі яны асуджаныя з адтэрміноўкай ці ўмоўным непрымяненнем пакарання або без яго прызначэння,
  • калі яны здзейснілі злачынствы, якія не маюць вялікай грамадскай значнасці,
  • якія здзейснілі менш цяжкія злачынствы і адсядзелі чвэрць тэрміну,
  • якім прызначана пакаранне ў выглядзе арышту.

На адзін год зменшаць пакаранне «хімікам» і асуджаным да пазбаўлення волі, а таксама вызваленым ўмоўна-датэрмінова і тым, каму калонію замянілі на «хімію» ці «хімію» — на грамадскія працы.

Амністуюць тых, каму да вызвалення засталося менш за год.

Важна: Пад амністыю не трапляюць палітвязні. У тэксце закона пералічаны цэлы шэраг артыкулаў «тэрарыстычнай і экстрэмісцкай скіраванасці», на якія не распаўсюджваецца дзеянне Закона.

Таксама Закон не закране асуджаных па цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынствах, а таксама асуджаных на 12 гадоў і больш. А таксама тых, хто на момант падпісання закона не пакрыў шкоду ці хто з'яўляецца злосным парушальнікам парадку.

Нагадаем, што па праекце закона планавалі вызваліць каля 4500 асуджаных, у тым ліку з месцаў пазбаўлення волі — 1600, з іх 10 непаўналетніх, з папраўчых устаноў адкрытага тыпу («хіміі») — 500, з крымінальна-выканаўчых інспекцый — 2500, а таксама скараціць тэрмін на адзін год практычна 4 тысячам асуджаных.

Каментары2

  • бык на вяроўцы
    10.12.2022
    Бандыты памілавалі бандытаў. Палітвязні застаюцца за кратамі.
  • даведка
    10.12.2022
    Колонии и тюрьмы не резиновые, поэтому дабы посадить тысячи новых политзэков, нужно столько же и выпустить.

У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп упэўнена лідзіруе

Светабнаўляецца

У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп упэўнена лідзіруе

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі, як змагацца з камарамі. Іх трэба рабіць глухімі

У Оршы за «экстрэмізм» судзілі вядомую настаўніцу, якая рыхтавала пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд3

На Палессі сёння было мінус 8

У Бабруйску на 13-гадовай дзяўчынцы загарэлася адзенне, калі яна варыла пельмені

Сенсацыя ў Мастацкім музеі — пад «Дзяўчынай» рускага мастака Малявіна знайшлі іншую карціну6

84-гадовая жанчына падавілася чырвонай ікрой і памерла

Ва Украіне самымі небяспечнымі для ворага аператарамі дронаў сталі геймеры3

У Мазырскім раёне сусед шуфлікам забіў пажылую пару і забраў 500 рублёў1

Калі стануць вядомыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп упэўнена лідзіруе

Светабнаўляецца

У ЗША ідзе падлік галасоў. Трамп упэўнена лідзіруе

Галоўнае
Усе навіны →