Зборная Аргенціны перамагла ў драматычным матчы па пенальці Нідэрланды і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету.
Прычым аргенцінцы вялі ў ліку 2:0. На 35-й хвіліне забіў Маліна з перадачы Месі. А ў сярэдзіне другога тайма сам Месі з пенальці.
Але на 83-й Вегхорст, які выйшаў на поле за чатыры хвіліны да гэтага, лік скараціў, а потым на 11-й дададзенай хвіліне згуляў на дабіванні пасля штрафнога — 2:2.
Дадатковы час галоў не прынёс, а пенальці лепш прабілі аргенцінцы 4:3. Двойчы выручаў брамнік Марцінес, які адбіў удары ван Дэйка і Бергейса.
У паўфінале Аргенціна ў аўторак згуляе з Харватыяй, што сёння таксама перамагла па пенальці Бразілію.
У суботу ў 1/4 фіналу згуляюць Партугалія — Марока (18:00) і Англія — Францыя (22:00).
Каментары