1 снежня кваліфікацыйная камісія не атэставала дзевяць адвакатаў
Раней паведамлялася пра пазбаўленне ліцэнзій Уладзіміра Пыльчанкі і Віктара Мацкевіча, але апрача іх былі яшчэ 7 чалавек, паведамляе «Права на абарону».
Права на прафесію пазбавілі:
Марыю Давыдчык, Сяргея Космача, Галіну Маманько, Уладзіміра Ягадзінскага, Людмілу Асіеўскую — «з прычыны недастатковай кваліфікацыі»;
Яўгена Дзямбіцкага, Уладзіміра Пячэрскага — у сувязі са «здзяйсненнем правін, несумяшчальных са званнем адваката».
Каментары
"кваліфікацыйная камісія"