Здароўе

Гэтыя два вітаміны нельга прымаць разам

Самастойны прыём біядадаткаў можа прывесці да нечаканых наступстваў, таму спецыялісты раяць піць такія прэпараты пры назіранні ў доктара. Бывае, што адны БАДы абмяжоўваюць дзеянне іншых, то-бок нават месяцы прыёму прэпаратаў могуць аказацца неэфектыўнымі. Пра адно з такіх няўдалых спалучэнняў мы вам і раскажам.

Першы яго кампанент — вітамін В12, які бярэ ўдзел ва ўтварэнні эрытрацытаў, перадачы генетычнай інфармацыі і падтрымцы працы нервовай сістэмы. Дэфіцыт гэтага вітаміну выклікае стомленасць, адчуванне слабасці, перапады настрою, праблемы са страваваннем і анемію.

Звычайна мы атрымліваем вітамін В12 у складзе мяса птушак, рыбы, малочных прадуктаў ці сухіх сняданкаў, узбагачаных гэтым рэчывам. Але існуе рызыка яго дэфіцыту, і асабліва яна актуальная для вегетарыянцаў, веганаў і пажылых людзей, бо з векам В12 пачынае засвойвацца горш. Таму людзі часам вымушаныя прымаць гэты вітамін дадаткова.

Што калі спалучыць яго з вітамінам С? Шмат хто прымае гэтае рэчыва самастойна, бо вітамін С — вядомы сродак падтрымкі імунітэту. Ён тым больш актуальны цяпер, у перыяд, калі мы часцей хварэем на прастуду і грып.

Але аказваецца, што калі прымаць гэтыя два вітаміны адначасова, гэта нашкодзіць засвойванню першага з іх. Рэч у тым, што вітамін С выклікае распад вітаміну В12 на стадыі стрававання. Але ёсць просты спосаб пазбегнуць гэтага эфекту: проста прымайце вітамін С або дадаткі з ім не менш чым праз дзве гадзіны пасля прэпаратаў з В12.

Ёсць і іншыя рэчывы, якія могуць нашкодзіць засваенню вітаміну В12. Гэта фоліевая кіслата, супрацьзачаткавыя прэпараты і злоўжыванне алкаголем, а таксама лекі класу інгібітараў пратоннай помпы, метфармін, які прымаюць дыябетыкі, і калхіцын — супрацьзапаленчы сродак.

Кіслоты, энзімы і рэтынол. Топ касметычных сродкаў на восень і зіму — беларускія і замежныя

Як не аслабнуць у сезон ВРВІ? Адказвае доктар Камароўскі

Ці варта траціць грошы на харчовыя дабаўкі?

Каментары

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?1

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп даручыў свайму спецпрадстаўніку завяршыць вайну ва Украіне за 100 дзён7

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі4

Амерыканца, які атрымаў палітычны прытулак у Беларусі, выдалілі са спісу вышуку ФБР1

Польшча дала грамадзянства беларусу, які 12 гадоў даказваў, што не ўяўляе сабой пагрозы5

«Гэта разумее нават Зянон Пазняк». БелТА выпусціла артыкул з кампліментамі старой апазіцыі68

У пяцідзесяціградусны мароз у вёсцы ў Сібіры знікла ацяпленне3

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся10

Следчыя Украіны падазраюць супрацоўнікаў МУС у забойстве беларуса Жызнеўскага, якое адбылося 11 гадоў таму4

Сабака любіў у зубах насіць тэлефон. Гэта прывяло да смерці гаспадыні і двух сабак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?1

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Галоўнае
Усе навіны →