На сёння запланаваная сустрэча прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды са Святланай Ціханоўскай
На сёння запланаваная сустрэча прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды са Святланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі беларускай грамадскасці, паведамляе канцылярыя польскага прэзідэнта.
Сустрэча адбудзецца ў Бельведэрскім палацы ў Варшаве.
Запланавана публічнае выступленне Анджэя Дуды. Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі прыбудзе ў Варшаву з Гданьска, дзе сустрэнецца з лідарам легендарнага незалежнага прафсаюза «Салідарнасць», лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, былым прэзідэнтам Польшчы Лехам Валэнсам.
Папярэдні раз Ціханоўская і Дуда сустракаліся 4 кастрычніка. Бакі абмеркавалі сітуацыю з беларускімі палітзняволенымі, магчымы ўдзел беларускай арміі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны і іншыя пытанні.
Каментары