Эканоміка

Крыптавалюта дапамагае абыходзіць банкаўскія санкцыі і іншыя абмежаванні. Схема простая 

Пасля адключэння шэрагу беларускіх і расійскіх банкаў ад SWIFT і ўвядзення іншых абмежаванняў разлічвацца за тавары і паслугі з замежнымі кампаніямі стала значна складаней. З-за гэтага бізнэс вымушаны больш актыўна выкарыстоўваць для разлікаў крыптавалюту. «Наша Ніва» разбіралася, як гэта працуе.

Ілюстрацыя: beincrypto.com

Не ўся крыпта аднолькава карысная для разлікаў

Самі крыптавалюты дзеляцца на два тыпы: класічныя і стэйблкойны. Да класічных крыптавалют адносяцца: Bitcoin, Ethereum (эфір) і іншыя.

У якасці разліковых сродкаў класічныя крыптавалюты выкарыстоўваць не зусім зручна, бо для іх характэрная высокая валацільнасць. Па сваіх характарыстыках яны падобныя на спекулятыўныя фінансавыя актывы, якія могуць быць моцна схільнымі да ваганняў. Іх курс складана, а часам і зусім немагчыма прадбачыць.

Высокая валацільнасць і адсутнасць адзіных падыходаў у рэгуляванні крыптавалют тлумачаць, чаму легальны бізнэс не спяшаецца паўсюдна пераходзіць на крыпту ў разліках за тавары і паслугі. Хоць у міжнароднай практыцы існуюць такія прыклады. Звычайныя крыптавалюты могуць таксама выкарыстоўвацца для разлікаў на чорных рынках, бо такія плацяжы забяспечваюць высокі ўзровень ананімнасці. Прынамсі да таго моманту, пакуль атрымальнік не захоча пераўтварыць свае крыптаактывы ў рэальныя грошы.

У цэлым жа, класічныя крыптавалюты разглядаюцца хутчэй як інструмент для інвестыцый, а не разліковыя сродкі.

У стэйблкойнавых крыптавалют прызначэнне іншае. На іх куплі і продажы складана зарабляць, бо курс токенаў прывязаны да якой-небудзь нацыянальнай валюты, каштоўнага металу, каштоўных папер і г.д.

Дынаміка ваганняў курса USDT (Tether) адносна USD. Фота: скрыншот з google

Самым папулярным стэйблкойнам з'яўляцца Tether (USDT), курс якога прывязаны да даляра ЗША і ваганні якога адносна фіятнага даляра знаходзяцца ў рамках хібнасці. Па сутнасці, USDT і іншыя стэйблкоіны, курс якіх прывязаны да якой-небудзь валюты, з'яўляюцца іх лічбавымі копіямі.

Простымі словамі, вы спачатку пераводзіце звычайны даляр ЗША ў токен (яго лічбавую версію), робіце перавод лічбавага даляра, які пасля атрымання зноў можаце перавесці ў фіятныя грошы. Пры гэтым плацельшчык і атрымальнік застаюцца ўпэўненымі, што сума плацяжу практычна не змяніцца, бо USDT — гэта стабільны токен, курс якога змяняецца толькі ў рамках хібнасці. Асноўныя выдаткі пры правядзенні такіх транзакцый складаюць камісія за плацёж і пераклад фіяту ў токен. 

Што тычыцца USDT, то, паводле справаздачы кампаніі Tether Limited, яго кошт больш, чым на 80 адсоткаў забяспечваецца запасамі даляраў ЗША на банкаўскіх рахунках або іх эквівалента. 

Дзякуючы стабільнасці курсаў, стэйблкойны з'яўляюцца даволі папулярным сродкам для разлікаў.

У нейкай ступені разлікі з выкарыстаннем такіх токенаў выступаюць альтэрнатывай банкаўскім пераводам. Яны не падлягаюць санкцыям, ды і сама транзакцыя адбываецца хутчэй, чым пры выкарыстанні SWIFT-пляцяжоў. Акрамя таго такія разлікі не патрабуюць рэгістрацыі здзелкі ў Нацбанку, калі сума пераводу перавышае 200 базавых велічынь.

Аднак, нягледзячы на рост папулярнасці разлікаў з выкарыстаннем USDT і іншых стабільных крыптавалют, пакуль яны не становяцца паўнавартаснымі канкурэнтамі банкаўскіх пераводаў. У першую чаргу гэта адбываецца за кошт таго, што далёка не ўсе краіны дазваляюць сваім юрыдычным асобам праводзіць разлікі ў крыпце. Па-другое, інвеставанне нават у стэйблкойны нясе ў сабе рызыкі. 

Тым не менш, калі гаворка ідзе аб дробным і сярэднім бізнэсе, разлікі ў стэйблкойнавых крыптавалютах працягваюць набіраць папулярнасць па меры таго, як прадаўцы і купцы пачынаюць разумець, што ў гэтым няма нічога архіскладанага.

Фота: QuoteInspector.com/CC BY-ND 4.0

Купіць стэйблкойны можна не толькі за фіятныя грошы, да валюты якіх прывязаны іх курс, але і за іншыя валюты, у тым ліку беларускія і расійскія рублі.

Што немалаважна, купляць іх можна ў тым ліку з картак банкаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі і не могуць ажыццявіць SWIFT-пераводы.

Купляць крыпту можна рознымі спосабамі: праз біржы, тыпу Binance, спецыяльныя сэрвісы тыпу whitebird, таксама ў шэрагу краін ёсць крыптаматы. Мяняць наяўныя на крыпту можна ў крыптаабменніках альбо выкарыстоўваючы Р2Р метад. 

Бізнэсмены, якія разлічваюцца стэйблкойнамі, рэкамендуюць не захоўваць назапашванні ў стабільных токенах, а выкарыстоўваць іх выключна для разлікаў. А актывы, які захоўваюцца ў крыпце, раяць адразу выводзіць з біржы на свае крыптакашалькі, каб не страціць іх у выпадку краху біржы.

Такім чынам, стабільныя крыптавалюты, дапамагаюць не толькі абыходзіць банкаўскія санкцыі, але і іншыя абмежаванні. Напрыклад, з іх дапамогай расейцам удаецца набываць прадметы раскошы (тавары, даражэйшыя за 50 000 тысяч еўра). Яны атрымліваюць магчымасць перавесці любую суму ў USDT за мяжу, дзе пасярэднікі могуць яе абнаявіць або перавесці ў безнаяўныя фіятныя грошы. Праплачаны такім чынам тавар пазней афармляецца для экспарту на Беларусь, Казахстан або іншыя краіны, хоць рэальна канчатковым пакупніком застаецца расійская фізічная або юрыдычная асоба.

Беларусы і расейцы актыўна выкарыстоўваюць разлікі ў USDT у тым ліку і для закупак у ЗША, напрыклад, пры набыцці аўто. Паступова разлікі ў USDT набіраюць папулярнасць і пры куплі аўто ў Еўропе, паколькі часта прасцей страціць некалькі адсоткаў на абмене фіяту на токены і назад, чым спрабаваць вывезці наяўную валюту за мяжу, каб правесці разлік.

Дробны бізнэс таксама аказаўся зацікаўленым у такога роду разліках, бо шэраг краін, напрыклад, Літва цалкам спынілі прыём плацяжоў з РБ і РФ. Крыптавалюта таксама дапамагае заходнім кампаніям і фізічным асобам разлічвацца за тавары і паслугі, вырабленыя на тэрыторыі Расіі ці Беларусі. Разлік крыптой пры неабходнасці дазваляе захоўваць высокі ўзровень ананімнасці, што дапамагае бізнэс-партнёрам з краін Захаду не быць засвечанымі ў фінансавых сувязях з Беларуссю і Расіяй. 

Таксама стабільная крыптавалюта дапамагае шэрым бізнэсоўцам хутка і з мінімальнымі стратамі выводзіць грошы з Беларусі і Расіі за мяжу і там ужо распараджацца гэтымі сродкамі.

Чытайце таксама: 

Як набываць крыптавалюты — падрабязны гайд 

Еўра цяпер стане складаней купіць? Што будзе з курсам? Тлумачыць эканаміст

Беларусам прапануюць рабіць уклады ў юанях. Ці гэта выгадна?

Каментары

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →