У Баранавіцкім раёне на вадаёме знайшлі прымерзлыя боты і вядро. Рыбак знік
Інцыдэнт адбыўся на вадаёме недалёка ад вёскі Бараўцы, паведамляе выданне «Наш край».
Раніцай 6 снежня ў МНС звярнуліся рыбакі, якія прыехалі на вадаём. Яны знайшлі каля палонкі снасці, вядро і боты, якія ўжо паспелі прымерзнуць да лёду.
Ратавальнікі, а таксама прадстаўнікі АСВОДа выправіліся на пошукі зніклага рыбака, аднак яго не знайшлі дагэтуль.
Па словах мясцовых жыхароў, вядро на возеры яны заўважылі яшчэ 2 снежня.
Каментары