«Гей-прапаганда» была забароненая ў Расіі з чэрвеня 2013 года — але толькі «сярод непаўналетніх». Новым законам расійскія ўлады істотна пашырылі спіс абмежаванняў. З гэтага часу «прапагандаваць» і «навязваць» аднаполыя адносіны нельга ні дзецям, ні дарослым — і гэта датычыць у тым ліку фільмаў, кніг, рэкламы, тэлебачання і сацыяльных сетак.
Дакумент прадугледжвае забарону прапаганды «нетрадыцыйных адносін», педафіліі, змены полу сярод падлеткаў у інтэрнэце, СМІ, кнігах, кіно і рэкламе. Акрамя таго, згодна з законапраектам, за прапаганду ЛГБТ магчыма выдварэнне іншаземца з Расіі.
Караць за «прапаганду» ЛГБТ будуць штрафам да 400 тысяч рублёў для грамадзян, да 800 тысяч для службовых асоб і да 5 млн расійскіх рублёў для юрыдычных асоб.
За распаўсюджанне сярод непаўналетніх «інфармацыі, якая дэманструе нетрадыцыйныя сэксуальныя адносіны, альбо здольнай выклікаць у іх жаданне змяніць пол», прапануецца штрафаваць грамадзян на суму да 200 тысяч рублёў, службовых асоб — да 400 тысяч, юрыдычных асоб — да 4 млн.
Раней законапраект аб забароне «прапаганды ЛГБТ» быў прыняты Дзярждумай у першым чытанні 27 кастрычніка. У працэсе абмеркавання дэпутаты прапаноўвалі ўвесці не толькі адміністрацыйную, але і крымінальную адказнасць за паўторныя парушэнні, але гэтая папраўка была адхіленая.
Каментары