Аўтадылеры кітайскай маркі ў Беларусі адмовіліся прадаваць машыны пакупнікам з Расіі: яны прапануюць спачатку аформіць аўтамабілі на мясцовых жыхароў.
З такой праблемай сутыкнуўся карэспандэнт Autonews пры спробе набыць аўтамабіль Geely ў Мінску. У якасці пакупкі разглядаліся красоверы Coolray або Atlas Pro.
Аднак менеджар аднаго з дылерскіх цэнтраў адмовіўся афармляць дамову куплі-продажу на расійскі пашпарт. Ён прапанаваў адзінае, паводле яго слоў, выйсце: знайсці чалавека з беларускім дакументам і напачатку аформіць машыну на яго.
Аб прычынах такіх абмежаванняў прадавец расказаць не змог. У яшчэ адным дылерскім цэнтры Geely, куды карэспандэнт звярнуўся па тэлефоне, паведамілі, што расіяніну машыну прададуць, але для гэтага трэба прыехаць асабіста, каб «вырашыць пытанне з афармленнем на месцы».
Афіцыйны прадстаўнік кітайскай кампаніі ў Расіі, да якога звярнуўся карэспандэнт Autonews, пракаментаваць гэтую сітуацыю не змог.
У Мінску мадэлі Geely, якія цікавілі журналіста, каштуюць на некалькі тысяч даляраў танней, чым у Маскве.
Каментары