Грамадства1919

«Беларусь от Бреста до Владивостока». У паштовыя скрынкі прыйшло выданне з заклікамі да растварэння Беларусі ў Саюзе

Выдаўцом пазначаны «Нацыянальна-вызваленчы рух» (НОД), але выходных звестак газета не мае.

Газета на чатырох старонках заклікае да аднаўлення Савецкага Саюза.

На старонках выдання цытуюцца Уладзімір Пуцін, Сяргей Шайгу і Аляксандр Лукашэнка.

Сапраўдным беларускім сімвалам там называецца савецкі сцяг.

Выданне адаптаванае для беларускага чытача. Нашу краіну тут называюць «Беларусь», а не «Белоруссия», як прынята ў Расіі.

Атрымальнікам прапануецца выразаць, падпісаць і выслаць петыцыю з патрабаваннем прызнаць роспуск СССР незаконным.

Газету знаходзяць у паштовых скрынках у розных гарадах Беларусі.

Калі вы ведаеце, хто разносіць гэтыя газеты — «Белпошта» ці іншыя распаўсюднікі, напішыце нам у ТГ @nn_editor, на [email protected] ці [email protected]. Калі пішаце ў тэлеграм, можаце загадзя паставіць размову на аўтаматычнае выдаленне або выдаліць паведамленне для абодвух бакоў пасля яго прачытання. Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Каментары19

  • Пажыў, пабачыў, ёсць з чым параноўваць
    04.12.2022
    Навошта адраджаць галечу? Хто старэйшы за 1965 год, ну скажыце, што было добрага ў СССР? Аўтамабілі, мэбля, цацкі? Не было аніякіх інжынераў, так, скрасці ды выдаць за сваю распрацоўку. Аб якіх харчовых прадуктах усе кажуць, калі было 5 гатункаў хлебу, гатункаў каўбасы пералічыш на пальцах адной рукі, мяса ў крамах рубілі так, каб не было сала асобна, за марозівам з Мішкам алімпійскім за 20 капеек у 1980 чарга стаяла, як да Ульянава. Агуркі-коні да 8 сакавіка, памідоры да 1 мая. Што там было цудоўнага? Не было аніякай братэрска-сястрынскай любові народаў СССР. Хто быў у арміі, добра ведае пра ўсе адносіны салдат адной нацыянальнасці да другой. Хопіць гэтае лайно несці, ужо больш за 30 гадоў прайшло, як сканаў гэты саюз, а ўсё шчэ выюць аб ім. Упеўнены, што ўся гэтая поскудзь і жыцця не бачыла, гадоў 25-30 дурням, усё паганяць гэтую зямлю.
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    04.12.2022
    Захраслі мокселі ва Ўкраіне... Бяда! А нам, то бок ім, "нужна пабеда"! Па+беда, г.зн. пасля бяды. Вось і прыглянулася ім Сінявокая як бонус.
  • Паляшук
    04.12.2022
    Гэта такое бескаштоўнае прыкладанне да газеты "Анекдоты" ці што? Самая смешная частка - пра ўльтыматум і вывад войскаў НАТА з краін Балтыі за 3 дні (ужо Кіеў узяты за такі ж тэрмін), пераход украінскіх сілавікоў цягам тыдня на бок эрэфіі.)) Некалькі пытанняў. 1. На якіх дурняў гэта разлічана? 2. Ці будзе гэбня цяпер шчыміць НОД як прапагандыстаў Рэгнума калісь? Заяўляць, што тут ёсць незадаволеныя ўладай- гэта экстрэмізм, супрацьлеглы афіцыйнай версіі, паводле якой усе 46500 змагароў з піка вулічных акцый збеглі замяжу. Як ніяк, русафілы хістаюць човен, пацука блажыць. 3. Колькі цяпер каштуе кілаграм макулатуры?
    Карацей, лукашыстам цікавыя весткі прыйшлі. Пакуль яны па ТБ гамоняць пра "польскія сцягі" ў Гродне, сепары завяліся зусім з іншага боку.

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх11

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Усе навіны →
Усе навіны

Як можа змяніцца палітыка Літвы адносна Беларусі, калі на выбарах перамогуць левыя ці радыкалы

Стане яшчэ халадней3

Лукашэнка прапанаваў вырошчваць у Гомельскай вобласці персікі9

«Субстанцыя»: новы хорар з Дэмі Мур не шкадуе нікога5

Версія пра кантакты Гуцэрыева і амерыканцаў: яго паслаў Лукашэнка13

Легенда амерыканскага спорту парваў на кавалкі фатаграфію Дональда Трампа8

Хурма, баравікі, памідоры і нават гранаты. Што можна ўхапіць на Камароўцы ў сярэдзіне восені

Беларускі гурт Intelligency выпусціў першы за два гады альбом. Раней хіт August прынёс ім сусветную вядомасць2

У Магілёве пасажырскі аўтобус урэзаўся ў слуп ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх11

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Галоўнае
Усе навіны →