Пасольства Беларусі ў Расіі паведаміла, што 12 грамадзян Беларусі, якія працавалі пад Масквой, былі шпіталізаваныя з падазрэннем на менінгіт. У дваіх дыягназ не пацвердзіўся, а 8 знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасці, адзін — у цяжкім стане. Адзін са шпіталізаваных беларусаў нібыта нават памёр.
Пра ўспышку менінгіту ў Падмаскоўі 28 лістапада расказаў тэлеграм-канал Mash са спасылкай на сваякоў хворых. Паводле інфармацыі выдання, захварэлі супрацоўнікі склада інтэрнэт-крамы Ozon, якія жылі ў інтэрнаце ў пасёлку Нахабіна. У бальніцы было дастаўлена больш за 30 хворых, многія з іх апынуліся ў рэанімацыі, пісаў Mash.
Упраўленне Расспажыўнагляда па Маскоўскай вобласці пацвердзіла, што ў некаторых работнікаў складскога комплексу Ozon у Істры выявілі сімптомы менінгіту. Пры гэтым, паводле звестак Расспажыўнагляда, з прыкметамі гэтай хваробы было шпіталізавана 11 чалавек (колькі з іх беларусаў, не ўдакладнялася), а яшчэ 15 чалавек змясцілі ў медустановы з прыкметамі ВРВІ.
Менінгіт — запаленне абалонак галаўнога і спіннога мозгу, якое можа выклікаць глухату, эпілепсію, гідрацэфалію.
Каментары
"Не ходите дети в Африку гулять.." Только теперь не в Африку, а в росиюшку. И желательно по периметру этой росиюшки ров глубиной в километр и боевых крокодилов с цианидами.
Хотя в идеале конечно это Море Спокойствия...