Беларускім лёгкаатлетам падоўжылі міжнародную ізаляцыю і на наступны сезон
Беларускія і расійскія лёгкаатлеты ў наступным сезоне зноў не змогуць выступаць на міжнародных спаборніцтвах. Такое рашэнне прыняла Рада Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі, піша Tribuna.
«Санкцыі, якія выключаюць спартсменаў з Беларусі і Расіі, застаюцца ў сіле да асобага распараджэння», — заявіў кіраўнік арганізацыі Себасцьян Коу.
Міжнародныя санкцыі супраць беларускіх і расійскіх спартсменаў былі прынятыя ў адказ на вайну, якую з 24 лютага вядзе Расiя ва Украіне. Пры гэтым выкарыстоўваецца тэрыторыя Беларусі.
Каментары