Грамадства77

Хрэнін: Мы ўлічым вопыт Расіі па мабілізацыі і падкарэктуем заканадаўства

Міністр абароны Віктар Хрэнін даў вялікае інтэрв'ю «Беларусь сегодня», асноўны змест якога — паўтарэнне асноўных тэзісаў лукашэнкаўскай і расійскай прапаганды пра агрэсіўны Захад і міралюбную Беларусь. Але закрануў і тэму магчымай мабілізацыі, якая сапраўды хвалюе беларускае насельніцтва.

Хрэнін адзначыў, што беларускія сілавікі ўважліва сочаць за тым вопытам, які атрымала пры правядзенні мабілізацыі Расія:

«Безумоўна, мы аналізуем вопыт суседзяў па правядзенні мабілізацыйных мерапрыемстваў. У першую чаргу гэта пытанні, звязаныя з вайсковым улікам грамадзян, якія знаходзяцца ў запасе, у тым ліку вызначэннем колькаснага і якаснага складу наяўных рэсурсаў. Гэта трэба для разумення сітуацыі і рацыянальнага падыходу ў забеспячэнні абароны і ваеннай бяспекі».

А далей сказаў трывожныя фразы:

«Улічваючы свой вопыт і вопыт расійскіх калег, падкарэктуем некаторыя моманты і ў заканадаўчым плане. Зараз ідзе актыўная работа па падрыхтоўцы прапаноў для ўнясення змяненняў у шэраг заканадаўчых актаў. Хутка яны будуць вынесеныя на разгляд парламентарыяў, абмеркаванне грамадскасці».

Улічваючы тое, што, пры кішэнным парламенце і пры патрэбе без аглядкі нават на працэдуры, беларускі рэжым можа ў самыя сціслыя тэрміны ўносіць у заканадаўства самыя адыёзныя змены, ваеннаабавязаным ёсць падставы для занепакоенасці. Паколькі існуе вялікая верагоднасць, што заканадаўчыя змены будуць скіраваныя перадусім на тое, каб закрыць беларускім мужчынам нават тыя магчымасці для ратавання, якія мелі расійскія.

Каментары7

  • SHOS
    30.11.2022
    Пошел хренин нахрен
  • --
    30.11.2022
    "скіраваныя перадусім на тое, каб закрыць беларускім мужчынам нават"

    вымалёўваецца ўсё значна горшая карціна... гледзячы на тое, як расея магілізуе зэкаў і маргіналаў, і ўлічваючы тое, што наш "зэк" і "маргінал" - гэта зусім не тое што расейскі... то карціна вымалёўваецца значна горш...
  • Мама
    30.11.2022
    Если завтра мы не выйдем на улицы, послезавтра наших детей и мужей будут отправлять на войну в Украину.

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады6

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы30

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі5

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады6

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →