Здароўе11

Дрэнная памяць. Як яе палепшыць і як зразумець, што ўсё ж час ісці да доктара 

Праблемы з памяццю — нармальна для сучаснага чалавека, які жыве ў бязмежным патоку інфармацыі. Якія фактары ўплываюць на памяць, што яе паляпшае і як зразумець, што праблема сурʼёзная і пара звяртацца па дапамогу да медыкаў, на сваім ютуб-канале распавёў доктар Яўген Камароўскі.

Фактары, якія пагаршаюць памяць

Стрэс, трывога, панічныя атакі, дэпрэсія. Прычым пад стрэсам маецца на ўвазе не толькі негатыў, але, напрыклад, тая ж закаханасць, якая робіць чалавека няўважлівым да ўсяго астатняга.

Шэраг хвароб, пры якіх выразна выяўляюцца праблемы з памяццю. Напрыклад, гэта дыябет, любыя праблемы са шчытападобнай залозай, любыя сурʼёзныя захворванні, якія праяўляюцца недастатковасцю функцый сэрца, лёгкіх, нырак, печані.

Алкаголь. Калі чалавек алкаголік, у яго ў прынцыпе з памяццю дрэнна, але і ў чалавека без залежнасці ўзнікаюць кароткатэрміновыя праблемы з памяццю непасрэдна пасля ўжывання алкаголю.

Дэфіцыт вітаміну В12.

Шэраг лекаў, напрыклад, антыдэпрэсанты, снатворныя сродкі, седатыўныя сродкі, такія невідавочныя прэпараты, як процітуберкулёзны ізаніязід і іншыя.

Любыя запаленчыя працэсы ў галаўным мозгу.

Усё, што прынцыпова ўздзейнічае на працу сасудаў. На стан сасудаў уплываюць курэнне, алкаголь, атлусценне, дэфіцыт фізічных нагрузак, павышэнне артэрыяльнага ціску.

Недахоп сну. Сем-восем гадзін у дзень — ледзь не абавязковая ўмова для таго, каб нармальна запамінаць. 

Забываць — нармальна

Для сучаснага чалавека праблемы з памяццю — у прынцыпе, нармальная рэч. Бясконцы паток інфармацыі, частыя стрэсы — неадʼемная частка жыцця. «Раней, калі чалавек меў зносіны з двума дзясяткамі супляменнікаў, яго памяці хапала на тое, каб запомніць іх імёны і ўсё, што з імі адбываецца. Але цяпер, калі кожнага з нас атачаюць сотні людзей, гэта немагчыма», — кажа Камароўскі.

Акрамя стрэсу, адным з дамінуючых фактараў, якія вызначаюць праблемы з памяццю, зʼяўляецца шматзадачнасць. Спроба рабіць дзве справы адначасова атрымліваецца максімум у аднаго-двух адсоткаў людзей.

Спроба пісаць, адказваць на пытанні, размаўляць па тэлефоне і рабіць нешта яшчэ прыводзіць толькі да аднаго — мозг засяроджваецца толькі на адной справе і адсякае ўсё астатняе. І пакуль вы чытаеце паведамленне, якое прыйшло на тэлефон, вы не бачыце, што кажуць у фільме, які вы глядзіце. Вам здаецца, што ў вас праблемы з памяццю, а насамрэч ваш мозг і не засяроджваўся на тым, што было не ў фокусе ўвагі.

«Нават чэмпіёны па запамінанні паведамлялі даследчыкам аб прымітыўнай бытавой няпамятлівасці — чалавек, які лёгка запамінае 150 сімвалаў паслядоўнасці колькасці «пі», элементарна не памятаў, куды ён паклаў ключы ад кватэры і г.д., бо ў момант, калі ён зачыняў кватэру, ён думаў пра 131-ю лічбу ў ліку «пі». Яму было не да таго», — кажа Камароўскі.

Калі дакладна трэба да доктара

Калі ў вас узнікаюць праблемы ў камунікацыі, вы адчуваеце праблемы з пошукам патрэбных слоў, забываеце слова, якое трэба сказаць, хоць дагэтуль прамаўлялі яго шмат разоў.

Калі ў вас узнікаюць праблемы з арыентацыяй у добра знаёмых месцах, у памяшканнях, у якіх вы былі неаднаразова.

Калі ўзнікаюць складанасці з выкананнем паўсядзённых задач, напрыклад, калі вы пачынаеце кожную раніцу шукаць, куды вы паклалі брытву, крэм для галення. Калі вы раптам бачыце, што прадметы мяняюць свае звыклыя месцы, туалетная папера знікла, ключы, акуляры, грошы, якія тут ляжалі, а іх няма, але потым яны знаходзяцца ў зусім не ўласцівых месцах, і вы не памятаеце, як яны там апынуліся.

Калі вы паўтараеце адны і тыя ж пытанні, і пра гэта ўжо вам кажуць вашы суразмоўцы: ты ў мяне гэта ўжо 150 разоў пытаўся, я табе ўжо адказваў.

Калі на выкананне звычайных паўсядзённых задач у вас сыходзіць шмат часу.

Калі вы забываеце імёны ці адрасы вельмі блізкіх людзей.

Калі ў вас узнікаюць цяжкасці планавання. Напрыклад, вы сабраліся на рыбалку, і раптам высвятляецца, што не маеце ўяўлення, што трэба зрабіць, каб паехаць на рыбалку, каму патэлефанаваць, што ўзяць з сабой.

Усё гэта прыкметы таго, што ёсць падстава хвалявацца і неабходна звярнуцца да доктара.

Як палепшыць памяць

Фармакалагічныя спробы палепшыць памяць — гэта залатое дно для стваральнікаў таблетак, хоць лекаў з даказанай эфектыўнасцю, якія дапамагаюць менавіта прыцэльна палепшыць вашу памяць, практычна няма, кажа Камароўскі. Праблема памяці — другасная.

Лячыць трэба хваробу, мяняць лад жыцця, які тэарэтычна можа суправаджацца пагаршэннем памяці. Гэта значыць, лечым дэпрэсію, кантралюем артэрыяльны ціск, вагу, робім фізічныя нагрузкі.

Дарэчы, даследаванні выявілі, што мышцы падчас фізічных практыкаванняў выпрацоўваюць адмысловы гармон ірысін, і гэты гармон, які выпрацоўваецца ў цягліцах, можа пранікаць у мозг і паляпшаць кагнітыўныя здольнасці, паляпшаць памяць.

Вельмі добра дапамагае палепшыць памяць разгрузка мозгу, любыя тэхнікі медытацыі.

Калі ёсць праблемы з памяццю, не трэба баяцца рабіць спісы спраў або пакупак, весці дзённікі, ствараць напамінкі.

Карыстайцеся простымі лайфхакі. Пры выхадзе з дому напішыце на паперцы «святло, газ, вада, прас», павесьце яе на дзверы і перад тым, як выходзіць, прамоўце гэта. Калі вы прамовілі гэта ўслых, вы запомніце, што пракантралявалі гэта, і гэта вас не будзе мучыць.

Ёсць мноства рэкамендацый, як можна ўмацаваць памяць. Напрыклад, можна прыдумляць асацыяцыі, гуляць у асацыяцыі, прыдумляць зрокавыя вобразы, вучыць вершы, вучыць замежныя мовы, спрабаваць успомніць падрабязнасці папярэдніх падзей у вашым жыцці, падзеі ўчорашняга дня або выхадныя, гуляць у інтэлектуальныя гульні, разгадваць крыжаванкі, мяняць звыклыя маршруты, вучыцца новаму. Вельмі важна напружваць мазгі.

Чытайце таксама:

«У Еўропе ледзь не ад усяго прапісваюць парацэтамол». Чаму гэта правільна і як зразумець, што пара да доктара

Ці далёка вам да алкагалізму? Праверце сябе

Кардыёлаг расказаў, якія сімптомы перадінфарктнага стану і як дзейнічаць пры інфаркце 

Каментары1

  • оксана
    10.12.2022
    нават не падумаю, каб чытаць
    чаму?
    таму
    хапіла мне свёкра-псіхіятра (истинно русского), які як мінімум 5 (не маню) год маё імя ўсё ніяк запомніць не мог

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

Усе навіны →
Усе навіны

«Замоў вельмі шмат». Польскі рэстаран арганізаваў дастаўку піцы проста ў чаргу на мяжы з Беларуссю1

Полк Каліноўскага абверг паведамленне Мінабароны Беларусі аб гібелі Яна Рудзіка3

У Іспаніі даказалі гіпотэзу 54-гадовай даўніны вядомага матэматыка родам з Кобрына

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў4

Чаму ў гарачыя дні часта баліць галава і як ад таго ўберагчыся

У мястэчку Гарадок на Беласточчыне сёння пачаўся фестываль Tutaka

Міліцыя страляла ў двары мінскага шматпавярховіка. Што здарылася?

У Беларусі зноў пастрожылі палітычны фільтр для экскурсаводаў. Што змянілася ў правілах атэстацыі?2

«Знаходзіцца ў знясіленым стане». Вернікі даведаліся падрабязнасці пра зняволенага ксяндза Анджэя Юхневіча

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

Галоўнае
Усе навіны →