Польшча выйграла ў Саудаўскай Аравіі і выйшла на першае месца ў групе
Зборная Польшчы перамагла каманду Саудаўскай Аравіі на чэмпіянаце свету па футболе з лікам 2:0.
У першым тайме лік адкрыў Пётра Зялінскі з паса Роберта Левандоўскага. А ў другім тайме забіў сам Левандоўскі.
Сёння вечарам у гэтай групе згуляюць Аргенціна і Мексіка (пачатак а 22-й).
Польшча — 4 (2 гульні), Саудаўская Аравія — 3 (2), Мексіка — 1 (1), Аргенціна — 0 (1).
У апошнім туры 30 лістапада Польшча згуляе з Аргенцінай, а Саудаўская Аравія з Мексікай (22:00).
Каментары
Наконец-то Левандовский открыл счёт голам.
Пусть у аргентины выиграют и у германии