Вось што рабіў Уладзімір Макей апошнія дні свайго жыцця.
25 лістапада стала вядома пра сустрэчу Макея з ватыканскім нунцыем Ёзічам. Асноўнымі тэмамі гутаркі сталі 30-годдзе з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Святым Пасадам, узаемадзеянне Ватыкана і Мінска, а таксама актуальнае становішча Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.
22 лістапада стала вядома, што Уладзімір Макей разам з дзяржсакратаром Рады бяспекі Вальфовічам адправіліся ў Ерэван на вайсковым транспартным самалёце Іл-76МД. У Арменіі чыноўнікі ўзялі ўдзел у сесіі Рады калектыўнай бяспекі АДКБ.
Каментары