У сталіцы пачнуць уключаць святочную ілюмінацыю і навагоднія гірлянды на ёлках 15 снежня.
Пра гэта старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў распавёў на прамой тэлефоннай лініі.
Па яго словах, устаноўка святочнага асвятлення і тэматычных канструкцый, упрыгожванне горада зараз у самым разгары. Усяго па раёнах Мінска размесцяць 26 штучных ёлак. Адна з самых прыгожых, як абяцаюць гарадскія ўлады, будзе на плошчы Незалежнасці каля Дома ўрада. Яе ўпрыгожаць шарамі і дызайнерскімі фігуркамі светлавых трусікаў — сімвалаў будучага года.
А галоўная ёлка краіны зойме сваё месца на Кастрычніцкай плошчы. Хутка пачнецца мантаж 30-метровага каркаса. Ёлка стане цэнтральным элементам казачнага гарадка з церамкамі, ажурнымі аркамі і іншымі ўпрыгожваннямі.
Каментары