У першым матчы суботы на чэмпіянаце свету па футболе зборная Аўстраліі перамагла Туніс з лікам 1:0.
Адзіны мяч у гульні забіў Мітчэл Дзьюк на 23-й хвіліне.
Аўстралія захоўвае нядрэнныя шанцы на плэй-оф нават пасля разгромнай паразы ў стартавым туры. У апошнім туры аўстралійцам давядзецца сустрэцца з Даніяй, якая сёння гуляе з Францыяй (19:00).
Францыя — 3 ачкі (1 гульня), Аўстралія — 3 (2), Данія — 1 (1), Туніс — 1 (2).
Каментары