Грамадства

Канада пашырыла санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Міністэрства замежных спраў Канады назвала беларускіх фізічных асоб і прадпрыемствы, якія трапілі пад новыя санкцыі, уведзеныя ўрадам гэтай краіны за саўдзел у агрэсіі Расіі супраць Украіны. Санкцыі закранулі 16 прадпрыемстваў ды арганізацый, а таксама 22 фізічныя асобы.

Сярод 16 падсанкцыйных арганізацый пяць банкаў — Беларускі народны банк, Парытэтбанк, МТБанк, Альфа-Банк, Банк развіцця Рэспублікі Беларусь.

Таксама санкцыі ўводзяцца ў дачыненні да Беларускай чыгункі, МЗКЦ, «Волатаўта», завода дакладнай электрамеханікі, ААТ «АГАТ — сістэмы кіравання», ААТ «АГАТ-СІСТЭМ», ААТ «КБ Радар», ААТ «ГКБ «Прамень», ТАА «Актуальныя рашэнні бяспекі», ААТ «Алеўкурп».

22 чалавекі, якія ўвайшлі ў санкцыйны спіс фізічных асоб:

  • Уладзіслаў Бруеў, начальнік Гомельскай памежнай групы,

  • Віктар Гулевіч, начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл,

  • Пятро Кірычэнка, старшыня Гомельскага гарвыканкама,

  • Дзмітрый Гара, кіраўнік Следчага камітэта,

  • Алег Эйбатаў, экс-начальнік Мазырскага памежнага аддзела,

  • Дзмітрый Віннікаў, начальнік Пінскага памежнага аддзела,

  • Аляксандр Пашкевіч, начальнік штаба в/ч 65408 (аэрадром Лунінец),

  • Юрый Пыжык, камандзір 61-й знішчальнай авіябазы,

  • Андрэй Лук'яновіч, намеснік начальніка ВПС і войскаў СПА — начальнік авіяцыі,

  • Аляксей Ляхновіч, першы намеснік міністра транспарту і камунікацый,

  • Аляксандр Лазіцкі, камандзір в/ч 65408 (аэрадром Лунінец),

  • Ігар Дземідзенка, начальнік Заходняга аперацыйнага камандавання,

  • Уладзімір Марозаў, кіраўнік Беларускай чыгункі,

  • Наталля Качанава, старшыня Савета Рэспублікі,

  • Мікалай Рагашчук, былы памочнік-інспектар у Гомельскай вобласці,

  • Вадзім Дзенісенка, начальнік сіл спецыяльных аперацый,

  • Андрэй Некрашэвіч, начальнік галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі УС,

  • Юрый Шулейка, старшыня Брэсцкага аблвыканкама,

  • Іван Крупко, старшыня Гомельскага аблвыканкама,

  • Алег Белаконеў, экс-кіраўнік Генеральнага штаба, старшыня Пастаяннай камісіі нацыянальнай бяспекі Палаты прадстаўнікоў,

  • Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў,

  • Уладзімір Купрыянюк, начальнік штаба — першы намеснік начальніка войскаў Заходняга аперацыйнага камандавання.

Каментары

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ7

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

У сірыйскай турме знайшлі труп закатаванага актывіста, які прапаў 4 гады таму. Ён паверыў рэжыму і вярнуўся з Берліна12

Крэмль назваў адстаўку Асада асабістым рашэннем таго2

У Мінску прадаюць кватэру Кандрата Крапівы2

Журналістку Вольгу Радзівонаву прыгаварылі да 4 гадоў калоніі

Лукашэнка прапанаваў рабіць аўтобусы са шклопластыку8

Майнінгавая фірма ў Мінску сышла ў банкруцтва з доўгам 2 мільёны рублёў

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ7

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →