Сёння а 7-й раніцы да рэдактара незалежнага сайта beshankovichi.by ў вёску Старыя Ранчыцы Бешанковіцкага раёна прыехалі міліцыянты. Яго павезлі ў райцэнтр, каб правесці ператрус у кватэры, дзе ён даўно не жыве. Сілавікі распытвалі Георгія пра рух «За Свабоду», піша «Вясна».
Іх цікавіла, хто такі Юрый Губарэвіч, дзе ён цяпер знаходзіцца і ці падтрымлівае затрыманы з ім кантакты.
«Нават запыталі, пра што б я хацеў з ім паразмаўляць, каб раптам сустрэў. Яшчэ супрацоўнікі міліцыі цікавіліся, што я ведаю пра «суполку Робін Гуд». Я пра яе нават і не чуў. Называлі яшчэ нейкія прозвішчы, але я такіх людзей не ведаю», — распавёў Георгій Станкевіч.
Таксама з яго ўзялі падпіску, што ён не будзе парушаць крымінальнае заканадаўства, у прыватнасці артыкул 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Праз некалькі гадзін самі ж супрацоўнікі міліцыі прывезлі яго дадому.
Каментары