У беларускае войска пачала паступаць новая форма, якая выглядае інакш, чым ранейшая, паведамляе тэлекампанія «ВаенТБ».
«Новая форма адрозніваецца ад ранейшай перш за ўсё колерам. Так, яна стала аліўкавай, аднатоннай, замест звыклай камуфляжнай афарбоўкі. Новы выгляд атрымала і шапка-вушанка для вайскоўцаў тэрміновай вайсковай службы. Цяпер яна таксама аліўкавая. Акрамя таго, яна стала значна лягчэйшая за кошт выкарыстання новых сучасных матэрыялаў», — расказаў Аляксей Кавалёў, начальнік аддзела рэчавага ўпраўлення Мінабароны.
Новы дызайн формы распрацоўвалі каля года. Яе ўжо носяць навабранцы Ваеннай акадэміі, 72-га аб'яднанага вучэбнага цэнтра, базы аховы і абслугоўвання і роты ганаровай варты.
Плануецца, што з 2023 года новую форму атрымаюць усе салдаты тэрміновай службы.
Каментары