У 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска паспяхова правялі аперацыю на вачах пацыенту, у якога ў анамнезе меліся складаныя спадарожныя захворванні, паведамляюць «Мінск-Навіны».
«Пацыент унікальны — акрамя праблем са зрокам, у яго вельмі шмат звязаных з гэтым паталогій, з-за чаго правядзенне аперацыі на органах зроку выклікала цяжкасці», — адзначыла загадчыца аддзялення мікрахірургіі № 1 гэтай медыцынскай установы, галоўны пазаштатны афтальмолаг Мінска Таццяна Варановіч.
Паводле слоў спецыяліста, калі пацыент паступіў у 10-ю бальніцу, ён дрэнна размаўляў з-за перанесенага інсульту. Да таго ж ён часткова страціў слых. Да гэтага ў яго была ампутаваная нага, і ён аслеп на абодва вокі.
«Мы выканалі яму аперацыю па выдаленні катаракты з імплантацыяй штучнага крышталіка. Вярнулі чалавеку зрок! Мужчына ўжо глядзіць тэлевізар. Больш таго, цяпер разглядаецца пытанне аб правядзенні аперацыі на другім воку», — расказала Таццяна Варановіч.
Каментары