Гэтая спявачка стала трыумфатаркай прэміі American Music Awards 2022
Тэйлар Свіфт стала трыумфатаркай прэміі American Music Awards 2022. Спявачка ўзяла галоўную ўзнагароду — «Артыстка года».
Свіфт таксама атрымала статуэткі як найлепшая поп-спявачка і кантры-спявачка. Яе альбом Red (Taylor's Version) прызнаны найлепшым у тых жа жанрах.
Творца таксама атрымала ўзнагароду за найлепшы кліп All Too Well: the Short Film.
Найлепшым поп-спеваком прызнаны Гары Стайлс, а найлепшай поп-групай — паўднёвакарэйская BTS. Найлепшы кантры-спявак — Морган Уолен, хіп-хоп-выканаўцы — Beyonce і Крыс Браўн.
Найлепшым новым артыстам прызнаны Даўшы Кэмеран. Калабарацыя года — песня Cold Heart (Pnau Remix) Элтана Джона і Дуа Ліпы.
Каментары