Затрыманы журналіст, актывіст Саюза палякаў Андрэй Пачобут даслаў вестачку з-за кратаў.
«Я думаю пра тых, хто сядзеў у гэтых сценах у 40-50-я гады і чакаў суда. Ім было цяжэй, у тыя гады гэта было сапраўднае пекла. Іх прыклад дае сілы. Мы не выбіраем час, у якім мы жывём, але мы выбіраем, як нам жыць у той час. Вядома, я ніколі не думаў, што гісторыя раптам стане такой небяспечнай, але рэчаіснасць заўсёды здзіўляе. У гэтым і заключаецца яе прыгажосць», — напісаў Андрэй.
Андрэя затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Гродне. Восенню 2021-га Пачобут адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Справу гродзенскага журналіста і сябра «Саюза палякаў» у Беларусі пачнуць разглядаць у Гродзенскім абласным судзе 28 лістапада — палітвязня абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Каментары