Грамадства

Літва зацікавілася інфармацыяй, што Юрый Чыж зарабіў шмат грошай праз чорныя схемы разам з літоўскім партнёрам

Літва ініцыюе праверку па факце з расследавання журналістаў, што Юрый Чыж з літоўскім партнёрам зарабілі больш за 5 мільярдаў даляраў у Беларусі, прадаючы нафтапрадукты пад выглядам растваральнікаў, піша Беларускі расследавальніцкі цэнтр.

Два тыдні таму Беларускі расследавальніцкі цэнтр апублікаваў расследаванне аб тым, як калісьці галоўны «кашалёк» Лукашэнкі Юрый Чыж разам са сваім літоўскім партнёрам Вітальдам Тамашэўскім зарабілі мільярды на танных расійскіх нафтапрадуктах, прадаючы іх пад выглядам растваральнікаў.

Цяпер стала вядома, што інфармацыю з расследавання перададуць у службу расследавання фінансавых злачынстваў і ў Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы.

«Апублікаванае журналісцкае расследаванне выклікае сур'ёзную трывогу, паколькі яно раскрывае схему вялізнага аб'ёму, у цэнтры якой знаходзяцца так званыя «кашалькі» беларускага рэжыму, а разам з імі працуюць і грамадзяне Літвы», — сказаў кіраўнік Камітэта нацбяспекі і абароны літоўскага парламента Лаўрынас Кашчунас.

Чытайце таксама: 

Як Чыж і яго таемны літоўскі партнёр зарабілі мільярды на хітрай нафтавай схеме

Каментары

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →