У Мінску да 12 гадоў калоніі ў закрытым рэжыме асудзілі 27-гадовага жыхара Віцебска
У Мінскім гарадскім судзе вынеслі жорсткі прысуд 27-гадоваму Вадзіму Васільеву з Віцебска — 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічынь (16 000 рублёў).
Хлопца асудзілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса нібыта за адміністраванне тэлеграм-каналаў «Віцебск 97%» і «Орша 97%».
Падрабязнасці справы невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме амаль месяц. Такі прысуд вынесла суддзя Таццяна Фалькоўская.
Хлопца затрымалі ў канцы мая 2022 года. На «пакаяльным» відэа Вадзім казаў, што быў адміністратарам чатаў і каналаў «Віцебск 97%» і «Орша 97%» у жніўні 2020 года.
Каментары