Вользе Брыцікавай накінулі новы арышт. Гэтым разам за антываенны малюнак, за які яна ўжо адбыла «суткі» ўвесну.
Сёння над старшынёй незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольгай Брыцікавай адбыўся чарговы суд. Яе абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаванні» (арт. 24.23 КаАП).
Падставай стаў малюнак «Не вайне» на яе старонцы ў фэйсбуку. Але справа ў тым, што Вольга ўжо адбыла арышт за яго некалькі месяцаў таму. Але суддзя Зінаіда Балаболава зноў прызнала Вольгу вінаватай і зноў прысудзіла 15 сутак.
Вольгу Брыцікаву затрымалі 1 лістапада. Яе асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» на 15 сутак. 8 лістапада яна абвясціла галадоўку.
Увесну Вольга Брыцікава адсядзела 75 сутак. Яе пяць разоў запар арыштоўвалі на 15 сутак па артыкуле 24.23.
Каментары