Грамадства33

Трапіць у Польшчу праз Літву стала складаней. У чым праблема?

Стала вядома пра выпадкі, калі ўладальнікам нацыянальнай польскай візы тыпу D літоўскія памежнікі адмаўляюць ва ўездзе. «Наша Ніва» разбіралася, чаму так адбываецца. 

Не могуць назваць, дзе працуюць

Складанасці з перасячэннем беларуска-літоўскай мяжы ўзнікалі толькі ў тых, хто мае нацыянальную польскую працоўную візу тыпу D, але не можа даказаць, што едзе на працу. 

Як расказаў «Нашай Ніве» літоўскі пагранічнік пункта пропуску «Мядзінінкай», патрабаванне даказаць мэту паездкі з'яўляецца цалкам законным, і ў ім няма нічога новага. Але цяпер такая павышаная ўвага да беларусаў з працоўнымі польскімі візамі звязана з тым, што апошнім часам істотна павялічыўся паток людзей, якія нібыта едуць на працу ў Польшчу праз Літву. 

«Раней такіх выпадкаў было не так шмат, таму на гэта ніхто не звяртаў дадатковай увагі. Але з часам мы заўважылі, што такіх транзітных падарожнікаў станавіцца ўсё больш.

Па тым, як часта яны перасякаюць мяжу і як доўга знаходзяцца на тэрыторыі ЕС, можна зразумець, што частка з іх да Польшчы нават не даязджае. Або дакладна не можа там паспяваць працаваць, бо амаль увесь час знаходзіцца ў Беларусі, а паездкі ў ЕС носяць кароткатэрміновы характар».

Па словах памежніка, пры дадатковай праверцы выствятляецца, што частка тых, хто мае працоўную польскую візу, не толькі не можа дакументальна пацвердзіць факт працы ў Польшчы, але і не можа нават назваць, дзе канкрэтна там працуе.

«Таму цяпер літоўскі бок будзе больш пільна прыглядацца да такіх людзей і патрабаваць даказаць мэту паездкі. Калі чалавек, напрыклад, мае пры сабе працоўны дагавор ад польскай фірмы, то ён можа без праблем ехаць праз Літву транзітам у Польшчу. Для тых, хто сапраўды там працуе, а не толькі мае візу, нічога не змянілся».

З іншымі тыпамі шэнгенскіх і нацыянальных віз пакуль прапускаюць без дадатковых патрабаванняў.

Чаму літоўскія памежнікі зацікавіліся менавіта такім тыпам віз?

Справа ў тым, што з улікам бягучай сітуацыі, калі атрымаць візу ў ЕС для беларускіх грамадзян стала вялікай праблемай, працоўная польская віза засталася адной з найбольш даступных. 

У Беларусі, а таксама ў самой Польшчы ёсць шэраг кампаній-пасрэднікаў, якія дапамагаюць беларусам адкрыць візы такога тыпу. 

Запрашэнне на працу ад імя польскай фірмы пасрэднікі прадаюць па цане каля 200 даляраў, чакаць такі дакумент давядзецца каля 2-3 тыдняў. Але працоўны дагавор, які могуць запатрабаваць на мяжы ў гэты лік не ўваходзіць. Запіс на падачу таксама аплачваецца асобна. Груба кажучы, за 200 даляраў вам прадаюць толькі падставу для атрымання візы.

Як правіла, «ліпавы» працоўны дагавор дае магчымасць адкрыць візу тэрмінам на год з магчымасцю знаходжання ў Польшчы 365 дзён. 

Пасрэднікі сцвярджаюць, што ў выпадках, калі чалавек не ездзіць надта часта праз мяжу, то, як правіла, ніякіх дадатковых пытанняў пры перасячэнні граніцы ў памежнікаў не ўзнікае.

Але за асобную плату прапануюць набыць працоўны дагавор ад фірмы, якая зрабіла запрашэнне. 

Чытайце таксама: Еўрапарламент падтрымаў уступленне Харватыі ў Шэнген

Даследаванне: У Літву пераехалі каля 40 тысяч беларусаў

Каментары3

  • Анатоль
    11.11.2022
    Ну мэта гэтых абмежаванняў падобна толькі ў тым каб прывучыць беларусаў да саўка і што іх месца разам з расеяй
  • ¿?
    11.11.2022
    Анатоль, зноў у вас ўсе навокал вінаватыя, акрамя вас саміх. Многіх беларусаў і прывучаць не трэба - яны самі цягнуцца да саўка - калгасы да гэтуль існуюць, джярж. прадпрыемствы з джяржзаказам таксама, брсм, і інш - усё як у саўку. Ці ў гэтым таксама літоўцы вінаватыя?
  • Сланянё
    12.11.2022
    Анатоль, літоўцы хацелі сваёй дзяржавы і стаць часткай Еўропы, цяпер яны так і жывуць. Тутэйшыя хацелі “васстанавіць разорванные связі с Рассіей” і цураліся беларушчыны. І таксама дамагліся свайго. 

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?12

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія навукоўцы незвычайным чынам праверылі ўзрост невядомага раней цудатворнага абраза2

Палітвязня Аляксандра Арановіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе. З ім няма сувязі амаль 5 месяцаў

Адпусцілі дадому 6 чалавек. Што вядома пра пацярпелых у ДТЗ з маршруткай пад Барысавам

Іран рыхтуе магутную атаку на Ізраіль з удзелам арміі12

Упершыню ля Чырвонага касцёла ў Мінску не было знічоў і малітваў1

Першая беларуская касмічная турыстка Марына Васілеўская прадае свой айфон33

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове32

Хто лепшы для Беларусі — Трамп ці Харыс? Парадаксальная думка Шрайбмана14

Допіс беларускі-псіхолага пра сэкс з грузінам-Апалонам выклікаў міжгендарную сварку32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?12

На сустрэчы Снапкова з бізнэсам адзін з запрошаных заклікаў зняць відэазварот «Надо!» Як адрэагавалі астатнія?

Галоўнае
Усе навіны →