Усяго патроху22

Як часта трэба мыць галаву?

Хтосьці робіць гэта штодзень, хтосьці — праз дзень, а нехта толькі раз на тыдзень. Меркаванні пра тое, як часта трэба мыць галаву, шмат у каго разыходзяцца. Дзе ж праўда?

Фота: vecteezy.com

Перыядычнасць мыцця галавы залежыць ад шматлікіх фактараў: ад тыпу вашых валасоў і стрыжкі, таго, як шмат тлушчу выдзяляе скура галавы, ад тыпу і ўзроўню вашай актыўнасці. Калі мыць галаву занадта часта, валасы могуць стаць сухімі, калі рабіць гэта занадта рэдка — на валасах будзе шмат тлушчу, і ад іх нават можа ўзнікнуць непрыемны пах, перасцерагае CNN.

Агульная рэкамендацыя — цягнуцца па шампунь раз ці два на тыдзень. Калі ж вашы валасы прайшлі праз нейкую хімічную апрацоўку, што зрабіла іх больш сухімі (напрыклад, праз хімічную завіўку), можаце мыць іх радзей, чым раз на тыдзень, каб пазбегнуць ломкасці валасоў ці сячэння кончыкаў. Калі ж скура галавы ў вас выдзяляе шмат тлушчу, вам, наадварот, можа спатрэбіцца мыць галаву кожны дзень.

Узрост таксама мае значэнне. Падчас палавога паспявання назіраецца ўсплёск гармонаў, таму могуць павялічвацца тлушчавыя залозы. Гэта, у сваю чаргу, выклікае з’яўленне падлеткавага акнэ, а часам і рост колькасці тлушчу на скуры галавы, таму падлеткам можа быць карысна мыць галаву часцей. І наадварот, чым больш нам гадоў, тым менш тлушчу выпрацоўвае скура галавы.

Калі вы маеце кучаравыя валасы, яны могуць быць больш схільнымі да сухасці, чым прамыя. Занадта частае мыццё можа пагоршыць сітуацыю, таму густыя кучаравыя валасы звычайна не мыюць кожны дзень, а часам іх і ўвогуле трэба мыць радзей, чым кожны тыдзень.

У любым выпадку, вы дакладна павінны брацца за шампунь як мінімум кожныя два-тры тыдні, каб скура галавы была чыстай і здаровай. Што да часу паміж мыццём, ёсць некаторыя рэчы, з дапамогай якіх можна падтрымаць чысціню і знешні выгляд прычоскі, а таксама абараніць валасы ад шкодных фактараў.

Перш за ўсё, не забывайцеся расчэсваць валасы, бо, дзякуючы гэтаму, вы збераце з іх мёртвыя клеткі скуры і смецце. Можаце намачыць валасы, калі жадаеце. Таксама, калі хочацца, карыстайцеся нязмыўным кандыцыянерам для валасоў ці алеем для скуры галавы, бо яны дапамогуць насычаць і ўвільгатняць скуру.

Калі вы рэгулярна пацееце падчас трэніроўкі, вам амаль не трэба пасля гэтага мыць галаву з шампунем, хопіць проста вады. Выключэнне — калі валасы ці скура галавы пачынаюць мець непрыемны пах.

Большасць сухіх шампуняў лічыцца бяспечнымі для скуры, але не трэба на іх занадта спадзявацца. Калі на скуры галавы вельмі шмат тлушчу і сапраўды няма выйсця, такім шампунем можна скарыстацца, але ж потым трэба будзе пры першай магчымасці памыць галаву.

Калі ж вы плаваеце ў басейне і на вашы валасы ўздзейнічае хлор, яны могуць стаць сухімі і ломкімі. Абараняйце валасы такім чынам: апранайце на час плавання шапачку для басейна, а адразу пасля купання папоўніце запасы вільгаці, страчанай валасамі — скарыстайцеся спецыяльным шампунем і кандыцыянерам для плыўцоў.

«Жанчынам сівізна падабаецца». Мужчыны і жанчыны расказваюць, як пасівелі ў 15, 16 і нават 9 гадоў і што з гэтым рабілі

Ці можа чалавецтва раз і назаўжды вырашыць праблему аблысення?

Як часта трэба мыць галаву і ці карысныя кандыцыянеры і маскі, тлумачыць медык

Каментары2

  • алысенко
    10.11.2022
    еще отец медицины Гиппократ от облысения рекомендовал пользоваться овечьей мочой. уринотерапия - это наше фсе!
  • алысенко
    10.11.2022
    еще очень хорошо от выпадения волос помогает лук - натер лысенку и... 

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады44

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

Helicobacter pylori — небяспечная бактэрыя. Якія сімптомы хвароб, што яна выклікае4

У Расіі мужчына кульнуўся у палонку нават не распранаючыся ВІДЭА2

Ад беларусаў, якія хочуць вучыцца ў Польшчы, не будуць патрабаваць вынікаў ЦТ і ЦЭ1

Круты адкрыў у Вілейцы вытворчасць сыру з белай цвіллю8

«Што за мафіёзі тут жыў?» У Мінску прадаецца шыкоўная кватэра — людзей уразіў рамонт6

У Матэвуша Маравецкага абвяргаюць, што ён пацвярджаў сваю асобу Вікіпедыяй

Ва Украіне затрымалі двух генералаў і палкоўніка за бяздзейнасць пры абароне Харкаўшчыны7

Палац апошняга караля Рэчы Паспалітай у Гродне прадалі з трэцяй спробы1

У Лідзе знік памятны камень з магілы ксяндза-паўстанца6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады44

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →