Беларусы за два гады сталі ў 10 разоў больш спажываць рапсавага алею
Аб'ём рэалізацыі рапсавага алею ў Беларусі за 10 месяцаў бягучага года (у параўнанні з аналагічным адрэзкам 2021-га) вырас у 1,5 разы, а ў параўнанні з 2020-м — у больш чым 10 разоў. Пра гэта прадстаўнік канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Ігар Груцо паведаміў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай выставе «Харчэкспа-2022», якая пройдзе на наступным тыдні, піша Blizko.by.
Паводле слоў чыноўніка, такі гіганцкі рост продажу рапсавага алею звязаны з актыўнай рэкламнай кампаніяй па яго папулярызацыі, якая праводзіцца згодна з ініцыятывай «Белдзяржхарчпрама».
А цана, маўляў, тут ні пры чым, хоць рапсавы алей таннейшы за сланечнікавы і выкарыстоўваецца вытворцамі як «растваральнік» больш дарагога прадукту.
Каментары
Але не заўважыланейкай рэкламнай кампаніі. А сакрэт росту - ён проста з'явіўся ў шырокім продажы. 10 год назад у Мінску было ўсяго 2 месцы, дзе я магла яго купіць, прычым калі пашчасціць. Цяпер амаль у любой краме.