Вайна11

Ва Украіне нацыяналізуюць прадпрыемствы алігархаў

Стратэгічна важныя прадпрыемствы, звязаныя з Канстанцінам Жэвагам, Ігарам Каламойскім, Вячаславам Багуслаевым і Канстанцінам Грыгарышыным, пераходзяць ва ўласнасць дзяржавы. 

Як піша «Эканамічная праўда», 6 лістапада Нацыянальная камісія Украіны па каштоўных паперах і фондавым рынку прыняла рашэнне аб забеспячэнні прымусовага адчужэння ва ўласнасць дзяржавы акцый ПАТ «Укрнафта», ПАТ «Укртатнафта», АТ «Матор Січ», ПАТ «АўтаКрАЗ» і ПАТ «Запарожтрансфарматар». Такім чынам, рэгулятар дазволіў спісанне акцый названых прадпрыемстваў з рахункаў прыватных асоб ва ўласнасць Украіны.

Кампаніям Каламойскага ва «Укрнафце» належыць каля 42% акцый. Дзяржаве ў асобе НАК «Нафтагаз» да гэтага належалі 50% плюс 1 акцыя. Уладальнікамі іншых акцый з'яўляюцца мінарытарныя акцыянеры.

«Укрнафта» з'яўляецца найбуйнейшай нафтаздабываючай кампаніяй Украіны. Ва «Укртатнафце» днепрапятроўскі алігарх сумесна з партнёрам Генадзем Багалюбавым валодае каля 60%. Іншыя — у НАК «Нафтагаз». Ключавым актывам «Укртатнафты» з'яўляецца Крамянчуцкі нафтаперапрацоўчы завод, які ў маі вывелі з ладу расійскія ракетныя абстрэлы.

Да нядаўняга часу ўладальнікам «Матор Січ» быў Вячаслаў Багуслаеў, які ў 2017 годзе прадаў 56% акцый кампаніі кітайскаму холдынгу Beijing Skyrizon Aviation Industry Investment Co Ltd. З-за наяўнасці парушэнняў, у прыватнасці па выкананні антыманапольнага заканадаўства, аперацыі з акцыямі «Матор Січы» былі заблакаваныя, а пасля — арыштаваныя. Багуслаева ў кастрычніку арыштавалі, абвінаваціўшы ў дзяржаўнай здрадзе.

Кампанія «АўтаКрАЗ» уваходзіць у групу «Фінансы і крэдыт» збеглага алігарха Канстанціна Жэвагі. Прадпрыемства займаецца вырабам велікагрузных аўтамабіляў. «Запарожтрансфарматар» — прадпрыемства-банкрут, якое вырабляе трансфарматарнае і рэактарнае абсталяванне. Яго ўладальнікам з'яўляецца Канстанцін Грыгарышын.

Пакуль невядома, ці будзе перадача акцый гэтых прадпрыемстваў кампенсавацца іх былым уласнікам і мінарытарным акцыянерам.

Каментары1

  • Litvin
    07.11.2022
    [Рэд. выдалена]

Пенсіянеры, што працуюць, будуць атрымліваць поўную пенсію3

Пенсіянеры, што працуюць, будуць атрымліваць поўную пенсію

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску жанчыне нечым не дагадзілі электрасамакаты ВІДЭА

Калі вы ведаеце нешта пра новую серыю затрыманняў у Мінскай вобласці, напішыце, калі ласка, рэдактару «Нашай Нівы»

Тэхналагічны прарыў SpaceX: ракета-носьбіт вярнулася на стартавы комплекс6

Міграцыйная служба Нарвегіі адмовілася выдаваць праязны дакумент іншаземца траім студэнтам з Беларусі1

Лонданскі юрыст напісаў кнігу пра сваё дзяцінства і маладосць у Мінску4

Галоўчанка перадаў у Нацыянальны музей Амана кнігі Францыска Скарыны

«У кватэры па стыку цячэ вада, а мне кажуць, што гэта не праблема». У Смалявічах два гады не могуць здаць дом на паўсотні кватэр1

«Найгоршы сцэнар для Расіі». Саудаўскі прынц адмовіўся ехаць да Пуціна на саміт БРІКС і прыгразіў абваліць нафту да $501

Француза асудзілі ў Расіі да 3 гадоў калоніі. Калісьці ён даваў інтэрв'ю «Нашай Ніве» і сустракаўся з Васкрасенскім1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пенсіянеры, што працуюць, будуць атрымліваць поўную пенсію3

Пенсіянеры, што працуюць, будуць атрымліваць поўную пенсію

Галоўнае
Усе навіны →