Навука і тэхналогіі33

Медыкі і навукоўцы б'юць трывогу: грыбкі пагражаюць чалавецтву. Вось у чым іх небяспека

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) склала спіс грыбкоў, якія могуць быць небяспечнымі для здароўя чалавека. Гэтыя грыбы (у тым ліку дрожджы і цвілі) сустракаюцца ў вялікай колькасці ў прыродзе, піша WSJ.

Грыбок на сценах

Колькасць грыбковых інфекцый расце, яны становяцца ўсё больш устойлівымі да лячэння. Грыбковыя інфекцыі штогод забіваюць па найменшых падліках 1,6 мільёна чалавек.

У СААЗ заявілі, што дакладны ўплыў грыбковых інфекцый невядомы з-за недахопу даных. Арганізацыя заклікала краіны ўзмацніць назіранне і пашырыць лабараторны патэнцыял для скрынінгу грыбковых захворванняў.

У здаровых людзей імавернасць заразіцца сур'ёзнай грыбковай інфекцыяй зараз невялікая. Але чакаецца, што колькасць такіх інфекцый у свеце будзе расці.

Колькасць людзей з аслабленым імунітэтам і хранічнымі захворваннямі расце. А менавіта такія людзі з аслабленым імунітэтам падвяргаюцца найбольшай рызыцы цяжкіх грыбковых захворванняў.

Многія грыбковыя патагены становяцца больш устойлівымі да цяперашніх метадаў лячэння. Грыбы адаптуюцца і становяцца больш небяспечнымі.

Вось асноўныя грыбкі, ад якіх ідзе найбольшая небяспека.

  1. Aspergillus fumigatus, іх большасць людзей удыхае кожны дзень. Цвіль, якая сустракаецца ў вялікай колькасці ў прыродзе. Можа выклікаць захворванне лёгкіх, але можа таксама каланізаваць іншыя часткі цела, у тым ліку мозг.
  2. Candida albicans выклікае малочніцу поласці рота і вагінальныя дражджавыя інфекцыі, а таксама можа паражаць кроў, сэрца і іншыя ўнутраныя органы.
  3. Candida auris. Узровень смяротнасці ад яго можа дасягаць 60%.
  4. Cryptococcus neoformans з'яўляецца асноўнай прычынай захворвання пацыентаў з ВІЧ/СНІДам і забівае мінімум 180 000 чалавек штогод. Можа выклікаць смяротныя інфекцыі мозга.

Існуюць чатыры класы супрацьгрыбковых прэпаратаў для лячэння інвазійных грыбковых захворванняў, але большасць прэпаратаў таксічныя нават у нізкіх дозах. Прынцыпова новыя прэпараты не распрацоўваліся дзесяцігоддзямі. Грыбковыя інфекцыі атрымліваюць менш за 1,5% ад усіх сродкаў на даследаванні інфекцыйных захворванняў, паведамляе СААЗ.

Каментары3

  • Vika
    03.11.2022
    Прочитала заголовок и думала будет медики и ученые бьют тревогу… потому что задерживают коллег, но это не то )
  • Пан Дулька
    03.11.2022
    Ну, там пэўна ведаюць, над чым цяпер працуюць іхныя лябараторыі, вось і б'юць трывогу... Грыбкі будуць вінаватыя, калі што. І мы ж вас папярэджвалі...
  • ленин гриб
    03.11.2022
    грыбкі і вірусы)
    мажліва так і ёсць. вірусы ўвогуле самая першая форма жыцця на планеце. грыбы таксама старыя

    акром жартаў...
    эпідэміі (пандэміі) ідуць поруч з найбуйнейшымі войнамі і рэвалюцыямі

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі1

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Усе навіны →
Усе навіны

У МЗС Польшчы адрэагавалі на словы Лукашэнкі пра Пачобута5

Эстонца год утрымліваюць за кратамі ў Беларусі — яго абвінавачваюць у датычнасці да «экстрэмісцкага фармавання»

«Я страшэнна злая». Маладая маці ў шоку ад інфраструктуры ў «Мінск-Свеце»10

Blue Origin Джэфа Безаса ўпершыню запусціла ракету на арбіту. У SpaceX з’явіўся сур'ёзны канкурэнт7

Міліцэйскага стукача судзяць за крадзеж і абразу Лукашэнкі1

Мільярдэры, замежныя госці і экс-прэзідэнты: хто будзе прысутнічаць на інаўгурацыі Трампа4

Чыноўнік, што адключаў «Перамен» Цоя на праўладным мітынгу ў Мінску, атрымаў пасаду ў Віцебску6

На разгромленым дзяржавай прадпрыемстве Лукашэнка заявіў, што гатовы ўсяляк дапамагаць прыватнаму бізнэсу12

Лукашэнка пра пункты пропуску на мяжы з Польшчай: Ды хай хоць апошні закрыюць47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі1

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Галоўнае
Усе навіны →