Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне двух сяброў — 25-гадовага Дзяніса Пішчалы і 24-гадовай Ілоны Зайцавай, піша «Вясна».
На знятым сілавікамі відэа хлопец кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту і выходзіў на праезную частку, быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, а таксама пакідаў абразлівыя каментары. Дзяўчына ж «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і рэпостах з «экстрэмісцкіх каналаў».
Вядома, што зімой 2021 года Ілону асудзілі паводле арт. 23.34 да 70 базавых штрафу. Дзяўчына працуе медсястрой у Мінскім клінічным цэнтры фтызіяпульманалогіі.
Каментары