Зяленскі пра перахопленыя размовы акупантаў: Я рускую мову лепш ведаю
Прэзідэнт Украіны ў інтэрв'ю чэшскаму тэлебачанню выказаўся пра інтэлектуальны ўзровень рускіх акупантаў.
«Вельмі шмат перахопаў… Я рускую мову ведаю значна лепш, чым тыя людзі, якія размаўлялі паміж сабой. Потым такая рэч, як мацюкі.. Яны гэтымі словамі размаўляюць з бацькамі ўвесь час… Праз слова.
Калі ты так з бацькамі размаўляеш, зразумела, чаму ты так сябе вядзеш… То-бок, гэта — неадукаваныя нявыхаваныя цынічныя звяры», — сказаў Зяленскі.
Ён прызнаўся, што не чакаў, што ў XXI стагоддзі людзі здольныя на такія зверствы, як расіяне, якія забівалі за парасон, чайнік, унітаз.
Каментары