Свет

Легенду іранскага футболу арыштавалі за падтрымку пратэстаў у краіне

У Іране арыштавалі легендарнага мясцовага спартсмена Алі Даеі. Вядомы экс-футбаліст крытыкаваў уладу за жорсткае абыходжанне з пратэстоўцамі і выступаў за тое, каб зборная Ірана за гэта была адхілена ад чэмпіяната свету, які менш чым праз месяц мае адбыцца ў Катары. 

Алі Даеі на лёсаванні чэмпіяната свету

Легендарны экс-футбаліст зборнай Ірана Алі Даеі ў свой час пагуляў у Германіі за «Армінію», «Баварыю» і «Герту». За нацыянальную зборную ён, гуляючы за яе з 1993 па 2006 год, забіў ажно 109 галоў, і з 2004 па 2021 год быў па гэтым паказчыку сусветным рэкардсменам, толькі летась яго абышоў знакаміты партугалец Крышціяну Раналду.

Днямі ж былы футбаліст быў арыштаваны на радзіме. 53-гадовы Даеі падтрымліваў пратэстоўцаў, якія пачалі выходзіць на вуліцы Ірана пасля смерці 22-гадовай Махсы Аміні, якую пабіла «паліцыя нораваў».

Раней улады Ірана адабралі ў Даеі пашпарт, што зрабіла для яго немагчымым выезд за мяжу.

Даеі разам з многімі іншымі вядомымі гульцамі і экс-гульцамі зборнай Ірана выступіў са зваротам да ФІФА з просьбай адхіліць нацыянальную каманду ягонай радзімы ад Чэмпіяната свету — 2022 у сувязі з жорсткімі дзеяннямі ўладаў у адносінах да ўласнага народа.

Цікава, што вясной Алі Даеі прысутнічаў на лёсаванні фінальнай часткі ЧС-2022 у Досе ў якасці ганаровага госця і ўдзельніка працэдуры.

Каментары

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава25

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Карабель Starship выбухнуў падчас сёмага тэставага палёту12

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі16

«Два разы штурхнеш — і катаешся хвілін 15!». Гарадзенец ператварыў легкавік у незвычайныя арэлі

Насамрэч кот, які трыумфальна зняўся ў латвійскім мультфільме «Плынь», цёмна-шэры, а не чорны5

Расійскіх дыпламатаў затрымалі ў брытанскім парламенце3

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі1

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці9

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4545

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава25

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →