Грамадства44

На Новы год у Мінску будзе шмат расійскіх турыстаў

Мінск увайшоў у топ-10 папулярных у расіян гарадоў для паездак на Новы год, пры гэтым кошт пасутачнай арэнды тут падаражэў на 48% за год. Пра гэта сайту Thinktanks.by паведамілі ў расійскім сэрвісе анлайн-браніравання жылля для адпачынку Суточно.ру.

У дзясятцы запатрабаваных кірункаў увайшлі, акрамя Мінска, расійскія гарады: Санкт-Пецярбург, Масква, Казань, Ніжні Ноўгарад, Кіславодск, курорт у Краснадарскім краі Эста-Садок і іншыя. Затое зніклі са спісу ўсе гарады Крыма.

Па Мінску, паводле ўладальніка расійскага сэрвісу анлайн-браніравання жылля для адпачынку Суточно.ру Юрыя Кузняцова, назіраецца самы высокі прырост попыту. У цэлым у параўнанні з мінулым годам попыт гэтай восенню на ўнутраныя напрамкі і краіны блізкага замежжа на навагоднія святы вырас у некалькі разоў, адзначае ён, і звязана гэта не толькі з павелічэннем попыту, але і з сыходам з Расіі заходніх сэрвісаў. А з Мінскам да таго ж цалкам адкрылася раней закрытая з-за каранавірусных абмежаванняў мяжа для перасячэння аўтамабілямі. 

Сярэдні кошт пасутачнай арэнды кватэр у Мінску на гэтыя навагоднія святы складае 214 беларускіх рублёў, што на 48% вышэй, чым на мінулы Новы год.

«Да Новага года прыросту сярэдніх цэнаў не чакаецца, таму што арэндадаўцы ўжо выставілі актуальныя цэны. А раннія браніраванні, як правіла, ідуць на добрыя, дарагія аб'екты. У цэлым месцаў яшчэ вельмі шмат, цяпер працэнт забраніраванага жылля на нашым сэрвісе складае каля 15%,» — дадае Юрый Кузняцоў.

Каментары4

  • Змагар Адась
    30.10.2022
    Бухота...бухотiшча. . .
  • Грп
    31.10.2022
    Увесі аізавыірэжым для расейцаў.
  • Axel Justas
    31.10.2022
    А на пайшлі б яны на...

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць3

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

«Па выхадных нават чэргі». У Мінску адкрылася «касмічная» зона адпачынку з бясплатным вяровачным гарадком

У Львове стралялі ў палітыка Ірыну Фарыён. Яна ў крытычным стане18

МЗС Германіі пацвердзіў інфармацыю пра смяротны прысуд свайму грамадзяніну ў Беларусі5

Кіраўнік «Белсата» адказаў на абвінавачанні ў фінансавых злоўжываннях на канале

Заснавальнік Яндэкса даў першае інтэрв’ю пасля ўцёкаў з Расіі. Прызнаў свае памылкі10

У Ваўкавыску затрымалі маці і цётку анархіста Францкевіча. Яны прывезлі палітвязню перадачу4

Пра што маўчаў Пётра Сергіевіч2

У Мінску ўчора затапіла салон прыгажосці. Ён цалкам сышоў пад ваду ВІДЭА1

Андрэю Кудзіку з Вілейкі далі яшчэ чатыры гады калоніі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць3

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →