Свет11

У Індыі абрынуўся пешаходны мост, загінулі дзясяткі людзей

У заходнім індыйскім штаце Гуджарат абрынуўся падвясны пешаходны мост, калі на ім знаходзіліся каля 500 чалавек. Пра гэта паведаміў тэлеканал NDTV.

Фота: ndtv.com

Больш за 100 чалавек апынуліся пад вадой, прынамсі 80 з іх загінула. На месцы здарэння працуюць ратавальнікі.

Трагедыя адбылася на мосце Морбі на рацэ Мачэху. Ён быў пабудаваны яшчэ 140 гадоў таму, некалькі гадоў быў на рэканструкцыі і адкрыўся для наведвальнікаў ўсяго чатыры дні таму. 

Кіраўніцтва штата Гуджарат узяло на сябе адказнасць за трагедыю.

На відэа, знятым відавочцамі надзвычайнага здарэння, відаць, як многія людзі павіслі на трасах моста. Іншыя, каб выратавацца, самі скакалі ў раку.

Каментары1

  • хх
    30.10.2022
    божухна...
    зноў і зноў узгадваю мост на Нямізе... уздрыгваю і шчастліва выдыхаю - якое шчасце, што ён абрынуўся ноччу, і ніхто не пацярпеў
    толькі псіхіка мая... але яе не шкада

Падае курс даляра — чаму так?7

Падае курс даляра — чаму так?

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння пачынаюць судзіць 24-гадовую мінчанку за ўдзел у акцыі пратэсту

Зварот Байдэна да нацыі нагадваў пахавальны марш — Bild

У Беларусі змянілі правілы абмену валют. Тры галоўныя новаўвядзенні

Супраць мамы анархіста Францкевіча, асуджанага на 16 гадоў калоніі, завялі крымінальную справу1

Стала вядома, дзе будуць вучыцца студэнты закрытых прыватных ВНУ1

Стрыжак расказаў, ці мае прэзідэнцкія амбіцыі6

«Дачка Мара плакала ад гора». У Маладзечне дружалюбны лабрадор нечакана для ўсіх з'еў нутрыю Капібару — усеагульную любіміцу10

Золатавалютныя рэзервы Польшчы перавысілі рэкордныя $200 мільярдаў7

Хто такі Вадзім Красікаў, у якім так зацікаўленая Расія?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падае курс даляра — чаму так?7

Падае курс даляра — чаму так?

Галоўнае
Усе навіны →