Грамадства44

Мінгарвыканкам забараніў святкаваць разрэкламаваны Хэлоўін у Батанічным садзе, а людзям нават не сказалі

Пра нечаканую адмену мерапрыемства на Хэлоўін у мінскім Батанічным садзе, якое ўзмоцнена рэкламавалася апошні тыдзень, напісала выданне Tochka.by, якое даведалася пра гэта ад свайго чытача.

Фота: vecteezy.com

«Учора ўвечары [у пятніцу] пераправерылі ўсе, прыехалі пляменнікі, адправіліся на абяцаную [на суботу] праграму з фокуснікамі, ведзьмамі і іншым. Купілі білет. На ўваходзе нічога не сказалі. Прайшлі ўвесь парк і даведаліся, што там нічога няма. А з намі сотні іншых дзетак з мамамі», — напісаў на рэдакцыйную пошту выдання абураны мянчук.

У Батанічным садзе па тэлефоне інфармацыйнага сектара, які пазначаны на сайце, Tochka.by адказалі, што праводзіць гэтае мерапрыемства забараніў Мінгарвыканкам, і прапанавалі звярнуцца туды за ўсімі падрабязнасцямі, пасля чаго пайшлі кароткія гудкі. Даведачны тэлефон Мінгарвыканкама (142), як і ўсе астатнія службы, у нядзелю не працуе.

Афіша на сайце Батанічнага сада прадугледжвала на 29 і 30 кастрычніка насычаную забаўляльную праграму з удзелам ведзьмаў, творчыя майстар-класы для дзяцей, шоу фокусніка, эфектную фотазону, тэматычныя дэкарацыі, конкурс на лепшы касцюм і падарункі для самых актыўных.

Цяпер адпаведная старонка выдаленая, і пераход па спасылцы выдае «памылку 404».

Каментары4

  • мар.гары.та
    30.10.2022
    "А з намі сотні іншых дзетак з мамамі», — напісаў на рэдакцыйную пошту выдання абураны мянчук."
    сотні жанчын, і ён не заўважыў ніводнай ведзьмы? дзівак
    а фокус у тым і быў, што яны ўсе прыйшлі  ̶л̶о̶ш̶к̶и̶, а тут такі... упс

    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/302103
  • Нрп
    30.10.2022
    [Рэд. выдалена]
  • Ромыч
    30.10.2022
    Кто-то когда-то сказал: "Мы за цивилизованным миром не пойдём", поэтому и отменили

Стрыжак пра Пратасевіча: Са мной такога адбыцца не магло

Стрыжак пра Пратасевіча: Са мной такога адбыцца не магло

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец знік у лесе пад Сянном і знайшоўся толькі праз 25 гадоў. Яго сястра расказвае, як так атрымалася5

У Мінску распачаўся «форум патрыётаў», прысвечаны 30-годдзю кіравання Лукашэнкі15

У цэнтры Кіева знеслі сядзібу Зяленскіх4

У расійскім Краснадары людзі перакрылі вуліцу з-за адключэнняў святла1

Жанчыну-мэра на Філіпінах абвінавачваюць у шпіянажы на Кітай. Высветлілася, што яна не тая, за каго сябе выдавала1

Скарлет Ёхансан назвала кіраўніка OpenAI Альтмана выдатным прататыпам для злыдня Marvel

Помнік на магіле Прыгожына ў Пецярбургу аблілі белай фарбай. А ў руку ўставілі фалаімітатар ФОТАФАКТ4

«Па кодавым слове «Барысаўна» выкінула ў акно €760 тысяч». 16-гадовы кур'ер забраў у дваіх пенсіянераў 2,7 млн рублёў14

Што адбудзецца, калі Байдэн выйдзе з прэзідэнцкай гонкі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак пра Пратасевіча: Са мной такога адбыцца не магло

Стрыжак пра Пратасевіча: Са мной такога адбыцца не магло

Галоўнае
Усе навіны →