Месяц таму ўкраінскія зенітчыкі збілі Mohajer-6, і ён упаў у Чорнае мора. Спецыялісты ГУР разабралі яго на запчасткі і даследавалі. Удалося знайсці доказы іранскага паходжання апарата — у прыватнасці, надпісы на мове фарсі. Паведамляецца, што ¾ усіх кампанентаў складаюць кампаненты амерыканскага вытворчасці.

«Ёсць камплектуючыя Японіі, Кітая, Швецыі, Аўстрыі. Ёсць нават ўкраінскай вытворчасці — адзін кампанент, але ён ёсць. Цяпер нашы службы даведаюцца, як ён туды трапіў».

Адзначаецца, што ўсе гэтыя складнікі цывільныя, купіць іх можа любы жадаючы.

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
9