УСУ: На Луганшчыне траса Сватава — Крамянная ўжо пад агнявым кантролем украінскіх вайскоўцаў
Траса Сватава — Крамянная Луганскай вобласці ужо пад кантролем украінскіх вайскоўцаў. Пра гэта тэлеканалу «Суспільне» паведаміў прэс-сакратар Усходняй групоўкі войскаў УСУ Сяргей Чараваты.
«Па апошніх звестках на гэты час, УСУ ўзялі трасу пад поўны агнявы кантроль і там працягваецца баявая праца, пра якую паведамяць пазней», — адзначыў Чараваты.
25 кастрычніка стала вядома, што ўкраінскія вайскоўцы выціснулі расійскіх акупантаў з населеных пунктаў паміж Сватавым і Крамянной: Кармазінаўкі, Мясажароўкі і Неўскага Луганскай вобласці і Навасадава Данецкай вобласці.
Акрамя таго, украінскія артылерысты знішчылі склады з боепрыпасамі расійскіх войскаў у Новаіванаўцы на Луганшчыне і грузавікі з боекамплектам паблізу Сватава.
Каментары