Грамадства77

«Мы нікому нідзе не патрэбныя, акрамя роднага дома». Жанчына дзякуе слуцкім лекарам за выратаванне сына, якога ледзь не «залячылі» ў Расіі

У жніўні гэтага года сям'я Івановых са Слуцка ездзіла на адпачынак у Геленджык. Бацькі з двума дзецьмі адправіліся ў адпачынак за 2200 км на сваім аўтамабілі. А праз 7 дзён здарылася неспадзяванае: сын Мікіта трапіў у мясцовую бальніцу, дзе яму экстранна зрабілі аперацыю, якая ледзь не каштавала жыцця. Пра тое, як слуцкія лекары ратавалі 20-гадовага хлопца, сайту SlutskGorod распавяла яго мама.

«Мікіту рэзка стала дрэнна, яго мучылі моцныя болі ў вобласці жывата, і мы паехалі ў гарадскую бальніцу. Хірург агледзеў яго і сказаў, што патрэбна тэрміновая аперацыя. Калі казаць чалавечай мовай, у яго згніў апендыцыт, лопнуў і ўся зараза пайшла ўсярэдзіну. Дзіўна, што да гэтага ніякіх сімптомаў не было, — распавядае Таццяна, мама хлопца. — Яму правялі паласную аперацыю.

Гэта было 12 жніўня. Але што адбывалася потым, проста ў галаве не ўкладаецца. Яго адразу адправілі не ў рэанімацыю, а паклалі на калідоры. Стаяла спякота, былі адчыненыя вокны, і ён там ляжаў 5 дзён з дрэнажнымі трубкамі ў жываце. За гэты час яго ніхто не аглядаў, мядсёстры толькі антыбіётыкі калолі. Мікіта потым распавядаў, што болі былі невыносныя, але абязбольванне рабілі толькі па просьбе».

Па словах жанчыны, на пяты дзень дзве трубкі знялі, а адну пакінулі для вываду вадкасці. Лекар настойваў, што трэба яшчэ час для лячэння ў стацыянары, але бацькі забралі сына з лякарні з цвёрдым намерам ехаць дадому.

«Мы разумелі, што па дарозе ў Беларусь можа здарыцца што заўгодна. Па дарозе Мікіту моцна мучылі болі, але ён ні разу не сказаў пра гэта, а я бачыла, як у яго цяклі слёзы, — плача жанчына. — Пакуль мы ехалі, я маліла Бога пра дапамогу, было вельмі страшна, што магу страціць дзіця.

Тэмпература падымалася некалькі разоў вышэй за 39 градусаў, ён раставаў на вачах. Гной з раны і швоў праточваўся і літаральна ракой цёк. У машыне стаяў жудасны смурод, і я ўяўляла, што ў сына робіцца ўсярэдзіне, як яму балюча», — не стрымліваючы слёз, распавядае Таццяна.

Вымушаны прыпынак зрабілі ў Арле, дзе звярнуліся да медыкаў па дапамогу. Але дактары мясцовай бальніцы адмовіліся прымаць беларуса нават у такім крытычным стане.

«Я плакала і маліла пра дапамогу, але ніхто не рэагаваў. А потым я сказала, што калі б хтосьці з іх апынуўся ў такой сітуацыі ў нас у Беларусі, нашы лекары ніколі б не адмовілі. Тады нам прапанавалі звярнуцца ў платную клініку.

Але тое, як яму аказалі там дапамогу, не ўкладаецца ў галаве: Мікіту «нажывую», без абязбольвання выдралі гэтую трубку, а следам выйшаў стрыжань з гною. Ён крычаў ад болю, а лекар спакойна працягваў сваю працу. Сын пазней сказаў, што складвалася ўражанне, быццам ён якая жывёла, і таму ягоных пакут не заўважалі. Радуе толькі, што дзіцяці стала лягчэй, ён нават драмаў перыядычна, і дадому мы даехалі больш-менш спакойна».

Па прыездзе ў родны горад сям'я звярнулася ў прыёмнае аддзяленне Слуцкай ЦРБ. Там хлопца агледзеў хірург і сказаў, што Мікіту патрэбная яшчэ адна экстранная аперацыя.

«Калі яго рыхтавалі, у нейкі момант прыйшоў Дзмітрый Вячаслававіч Царыкаў і сказаў, што аперацыю ён сам правядзе, хоць павінен быў іншы. Памятаю ягоныя словы: «Жыццё вашага сына вісіць на валаску, у яго зусім маленькі шанец. Але я зраблю ўсё, каб хлопец не памёр», — плача Таццяна. — А я не магла зразумець, у мяне ў галаве не ўкладалася, што адбываецца».

Аперацыя доўжылася тры гадзіны, а потым Мікіту адвезлі ў рэанімацыю, дзе ён прабыў пад апаратамі яшчэ 5 гадзін. Як пазней патлумачылі бацькам, з-за спаек давялося выдаліць частку кішачніка, каб выратаваць хлопца.

«Царыкаў сказаў, што аперацыю, якую рабілі ў Геленджыку, правялі з памылкамі, што не да канца ўсё выдалілі. У сына разрэзаны ўвесь жывот, ён схуднеў на 21 кг, і цяпер у 20 гадоў ён важыць усяго 45 кг. А яшчэ Дзмітрый Вячаслававіч здзіўляўся, што мы наогул Мікіту давезлі, сказаў, што Бог яго літаральна на руках данёс да хаты, — плача жанчына. — І я хачу сказаць: наша гісторыя скончылася добра толькі дзякуючы Дзмітрыю Вячаслававічу. Гэта лекар з залатымі рукамі, спецыяліст ад бога, і я ўпэўненая, што менавіта Бог нам паслаў Царыкава. Ён правёў гэтую найскладанейшую аперацыю, выратаваў маё дзіця.

Няма межаў маёй удзячнасці яму, а таксама ўсяму калектыву рэанімацыі і хірургіі. Як яны даглядалі нашага сына, як падтрымлівалі яго маральна. Нізкі мацярынскі паклон усім, ад лекараў да «медсястрычак», за выратаванне нашага Мікіты.

Урэшце Таццяна параўнала адносіны і ўмовы ўтрымання пацыентаў у Слуцкай ЦРБ і ў Геленджыку. Па яе словах, наша бальніца можа здацца раем.

«Умовы, у якіх там ляжаць пацыенты, жудаснымі назваць мала. І гэта ў курортным горадзе з мільярднымі бюджэтамі! Стаўленне мясцовых медыкаў там ніякае: ну, памёр чалавек, значыць такі яго лёс, ды і без грошай нічога не вырашаецца. А ў нас лекары змагаюцца за кожнага! Проста людзі не бачылі таго кашмару, ім няма з чым параўнаць.

Паверце, мы нікому ні ў адной краіне не патрэбныя, акрамя свайго роднага дома. Не прайшоўшы ўсіх гэтых прыступак, не бачачы ўсяго, не трэба казаць пра нашыя бальніцы і лекараў. Хай кажуць што заўгодна, але я застануся пры сваім меркаванні: галоўнае не ўмовы ў бальніцы, а чалавек, які аказвае медыцынскую дапамогу.

Падарожжа ў «рай» магло стаць рэальным для майго сына, але, дзякуючы нашым спецыялістам, сёння ён з намі, — нарэшце ўсміхаецца случчанка.

Каментары7

  • Злобный вожык
    28.10.2022
    Не надо обобщать, ладно? Не «никому ни в одной стране», а конкретно в России. Просто имейте смелость посмотреть правде в глаза и назвать вещи своими именами.
  • Проста жыхар
    28.10.2022
    Ну, у параўнанні з расеяй шмат якія месцы могуць падацца Раем на Зямлі. А пра айчынныя раённыя лякарні ё і шмат адмоўных водгукаў, асабліва за часамі пандэміі 2020-2021.
  • Пан Усялян
    28.10.2022
    Скрэпны адпачынак... Скрэпныя дохтары...

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Паўстанцы ў Сірыі падышлі да Хомса, расійскія базы сёння могуць адрэзаць17

Лаўроў даў прымірэнча-спакуслівае інтэрв'ю Карлсану10

Сёння даляр упаў на сем капеек да 3,4 рубля

На падтрымку дэпартаванага ў Беларусь экс-каліноўца Васіля Верамейчыка сабралі неабходную суму3

На трасе Мінск — Гродна заўважылі дзікіх коней ВІДЭА1

Кіраўнік МЗС Польшчы: Я зачыню ўсе расійскія консульствы, калі Масква працягне дыверсіі5

Кіраўніка крымінальнай міліцыі Клімавічаў арыштавалі за хабар. Пагражае да 15 гадоў10

Пара ажанілася з-за размеркавання. Суд прызнаў шлюб несапраўдным3

Трамп прызначыў «цара» па пытаннях штучнага інтэлекту і крыптавалют4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Галоўнае
Усе навіны →