Вайна88

Памятаеце, як 5 год таму мужчына з Паставаў уцёк з хатняй хіміі ваяваць за «ДНР»? Вось дзе ён цяпер

Аляксей Яршоў засвяціўся ў каналах расійскіх ваенкараў.

Скрыншот: тг-канал WarGonzo

Калісьці мужчына працаваў трактарыстам і рознарабочым, вышэйшай адукацыі не мае.

У сакавіку 2016-га ён кінуў жонку з дзіцём і паехаў ваяваць у «ДНР». Па вяртанні адтуль у траўні 2017 года, яго затрымалі і судзілі за найміцтва. Тады яму прысудзілі два гады хатняй хіміі і ён здолеў збегчы ў «ДНР», каб зноўку далучыцца да сепаратыстаў.

Яршоў у «ДНР» у 2017 годзе. Фота: сацсеткі

Яршоў доўгі час працаваў з беспілотнікамі. Як ён прасоўваўся па службе з 2017 па 2022 гады — няясна, але ў выніку Яршоў даслужыўся да «старшага лейтананта». Цяпер ён начальнік службы беспілотных лятальных апаратаў разведроты так званай «ДНР».

Пра яго зноўку стала вядома з допісу Мінабароны РФ. Яны заявілі, што «на рахунку яго падраздзялення больш за дзесяць перахопленых украінскіх дронаў». І што, сярод іншага, яны займаюцца «дастаўкай агітацыйных улётак на пазіцыі УСУ».

Аляксей Яршоў. Фота: сацсеткі дачкі жонкі Яршова 

Таксама 34-гадовы Аляксей ажаніўся ў акупаванай Макееўцы. У яго жонкі некалькі дзяцей ад папярэдніх шлюбаў. Па сацсетках падобна, што ў іх нядаўна нарадзілася першае супольнае дзіця.

Аляксей з новай жонкай. Фота: сацсеткі

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Беларус, які збег з-пад «хатняй хіміі» ваяваць у «ДНР», паспрабаваў інсцэніраваць сваю смерць?

«Я ведаў, што выйду на свабоду пасля суда» — гутарка з беларусам-баевіком ДНР, асуджаным на два гады хатняй хіміі

Каментары8

  • Правдоруб
    28.10.2022
    Во-первых, на фото - татарин, а не болорус.
    Второе, уверен, убежать с химии в дыныры ему помогли.
    И третье)...
    "У яго жонкі некалькі дзяцей ад папярэдніх шлюбаў"
    Есть такая категория жонак - сегодня от Ершова родила, завтра от Карасёва, потом от Пескарева и тыды...
  • Сяржук
    28.10.2022
    Ёсць і такія беларусы. І паверце мне, іх нямала. Што зараз, праклінаць іх і казаць, што яны не беларусы? Як страусы галаву ў пясок хаваць? Проста давайце прызнаем, што значная частка беларусаў на баку Расіі, і гэта факт.
  • Ў
    28.10.2022
    есть удобрение, произведённое на Беларуськалий, а есть вот это, для чернозёма

Паўстанцы ў Сірыі занялі пяты па велічыні горад краіны і вызвалілі палітзняволеных з гарадской турмы6

Паўстанцы ў Сірыі занялі пяты па велічыні горад краіны і вызвалілі палітзняволеных з гарадской турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына ў Кітаі застрахаваў жонку на вялікую суму і забіў яе, каб атрымаць кампенсацыю і разлічыцца з прастытуткамі3

Работнікі дзіцячых садоў з Баранавічаў шакавалі «ведамі» ў краязнаўстве5

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу3

Гродзенскі блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук (Vadimati) пакінуў Беларусь

Марыі Захаравай перад вылетам на мерапрыемства АБСЕ анулявалі мальтыйскую візу7

У Клімавічах мясцовы лікёра-гарэлачны завод рэкламаваў сваю вытворчасць у школе9

Вітамін В3 можа нашкодзіць здароўю — вучоныя

Уладальніца крам у Брэсце і Гродне выпусціла адвэнт-каляндар з вельмі дзіўным напаўненнем4

Акадэмія навук: Мы можам спраектаваць электрарухавік не горшы чым «Тэсла», але гэта бессэнсоўна15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўстанцы ў Сірыі занялі пяты па велічыні горад краіны і вызвалілі палітзняволеных з гарадской турмы6

Паўстанцы ў Сірыі занялі пяты па велічыні горад краіны і вызвалілі палітзняволеных з гарадской турмы

Галоўнае
Усе навіны →