Пра павелічэнне бюджэту пражытковага мінімуму гаворыцца ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У перыяд з 1 лістапада 2022 года па 31 студзеня 2023 года бюджэт пражытковага мінімуму ў Беларусі складзе 339 рублёў 83 капейкі. Раней ён складаў 328 рублёў 50 капеек.
Зацверджаныя наступныя памеры БПМ:
- працаздольнае насельніцтва — Br375,26 (раней — Br366,23);
- пенсіянеры — Br255, 28 (раней — Br247, 21);
- дзеці ва ўзросце да трох гадоў — Br215,93 (раней — Br204, 80);
- дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — Br298,21 (раней — Br284, 60);
- дзеці ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў — Br363,28 (раней — Br350,06).
Прапарцыйна росту БПМ вырастуць і памеры некаторых выплат:
- дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей;
- сацыяльных пенсій;
- даплат і надбавак пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэй, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацабароне;
- дапамог па доглядзе за інвалідам I групы.
Каментары