Праваслаўнага святара Уладзіслава Багамольнікава, які павінен быў выйсці на волю пасля двух месяцаў адседкі заўтра, асудзілі ўжо пяты раз — зноў на 15 сутак, паведаміла «Хрысціянская візія».
Ініцыятыва «Хрысціянская візія» тлумачыць такое працяглае зняволенне святара магчымым ціскам, які на яго аказваюць у турме. Хутчэй за ўсё, на думку ўдзельнікаў ініцыятывы, Багамольнікаў адмаўляецца «супрацоўнічаць» з сілавікамі, бо з ім дагэтуль не з'явілася «пакаяльнага» відэа.
Уладзіслаў Багамольнікаў — клірык Мінскай епархіі БПЦ, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі. Ён служыў на Плошчы перамен паніхіду па забітым Рамане Бандарэнку, аб'яўляў галадоўку ў знак салідарнасці з палітвязнем Ігарам Лосікам.
Рэжымныя телеграм-каналы раней паведамлялі, што святара, які дапамагаў украінскім бежанцам, пераследуюць нібыта за збор сродкаў для УСУ. У інтэрнэце супраць Багамольнікава прапаганда разгарнула цэлую кампанію цкавання і пагроз.
Каментары